Уладзімір Максімавіч Цыркуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Максімавіч Цыркуноў
Дата нараджэння 2 сакавіка 1953(1953-03-02) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач
Навуковая сфера інфекталогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Уладзімір Максімавіч Цыркуноў (нар. 2 сакавіка 1953, г. п. Целяханы, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979).

Пацаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1979, педыятрычны факультэт, кафедра інфекцыйных хвароб, прафесар, у 1990—2016 — загадчык кафедры), адначасова ў 1993—2004 — кіраўніком Рэспубліканскага гепаталагічнага цэнтра (Гродна), галоўным гепатолагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя інтарэсы: патагенез, клініка, дыягностыка і лячэнне інфекцыйных хвароб і хвароб печані рознага паходжання; клінічная імуналогія, фармакалогія, марфалогія; антысептыкі; выпрабаванні лекавых сродкаў; арганізацыя аховы здароўя; урачэбная этыка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2017), медаль Францыска Скарыны (2010) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клинико-патогенетические аспекты и терапия вирусного гепатита B у лиц, злоупотребляющих алкоголем : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.10 : защищена 19.06.1992 : утверждена 00.00.1992 / Цыркунов Владимир Максимович. — Гродно, 1991.
  • Цыркуноў Уладзімір Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 151—152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Цыркунов Владимир Максимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 455.
  • Цыркунов Владимир Максимович (к 60-летию со дня рождения) : биобиблиографический указатель / Гродненский государственный медицинский университет. — Гродно, 2013. — 180 с. — Сведения доступны также по Интернету: http://elib.grsmu.by/handle/files/211 Архівавана 26 мая 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]