Уладзіслаў Дарагастайскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Дарагастайскі
Ляліва
Ляліва
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
з 1634
чашнік вялікі літоўскі
30 жніўня 1636 — май 1638
Папярэднік Крыштаф Кішка
Пераемнік Мікалай Абрамовіч
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1636
староста жыжморскі[d]

Нараджэнне 1614 ці 1611[1]
Смерць май 1638[2]
Род Дарагастайскія
Бацька Крыштаф Мікалай Дарагастайскі
Маці Соф’я з Радзівілаў[d]
Жонка Альжбета з Самсон-Падбярэзскіх[d]
Дзеці Соф’я з Дарагастайскіх[d][3]
Веравызнанне кальвінізм
Адукацыя

Уладзіслаў Дарагастайскі (польск.: Władysław Dorohostajski; 1611 — май 1638) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Дарагастайскіх. Сын Крыштофа Мікалая.

Выхоўваўся гетманам К. Радзівілам. У 1628—1629 гадах вучыўся ў пратэстанцкай гімназіі ў Лешне (Польшча) у Я. А. Каменскага, у 1632—1633 — у Германіі і Галандыі (Франекер, Лейдэн). Стараста жыжморскі, пасол на сойм 1634 года, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1636 года, чашнік вялікі літоўскі з 1636 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]