Ульчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ульчы
(нани)
Ulches.jpg
Агульная колькасць 2765
Рэгіёны пражывання Расія
Мова ульчская
Рэлігія Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм
Блізкія этнічныя групы нанайцы, орачы, оракі, удэгейцы

У́льчы (саманазва нани "людзі зямлі, тутэйшыя") — карэнныя насельнікі паўднёвага ўсходу Сібіры. Жывуць пераважна ў Ульчскім раёне Хабараўскага краю Расіі, на правым беразе р. Амур і каля воз. Удыль. Агульная колькасць - 2765 чал. (2010 г.)

Паходжанне і гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Продкамі ўльчаў з'яўлялася як старажытнае насельніцтва Прыамур'я (магчыма, продкі ніўхаў), якое сфарміравалася яшчэ ў неаліце, так і прадстаўнікі тунгуса-маньчжурскіх народаў, якія мігрыравалі ў Прыамур'е пачынаючы з кан. I тыс. да н. э. Магчыма, што назва паходзіць ад тунгускага племені уцзы, якое ўзгадвалася кітайцамі з першай паловы 1 тысячагоддзя н. э. (гл. Махэ).

У ўльчаў выяўлены роды, агульныя па паходжанню з нанайцамі, орачамі, эвенкамі, удэгейцамі і ніўхамі. Па мове і культуры ўльчы вельмі блізкія да нанайцаў. карыстаюцца аднолькавай для абодвух народаў саманазвай. Вонкавае найменне "ульчы" яны атрымалі ад расійскіх даследчыкаў у XIX ст., канчаткова яно замацавалася за імі ў 1926 г.

Фармальна да сяр. XIX ст. ульчскія землі залежылі ад Кітая, аднак адносіны з кітайскімі ўладамі абмяжоўваліся нерэгулярнымі выплатамі натуральных падаткаў і гандлёвымі зносінамі. У 1850 г. Прыамур'е было анэксіравана Расійскай імперыяй. Бліз паселішчаў ульчаў былі заснаваны вёскі рускіх сялян-перасяленцаў, адчынены праваслаўныя місіі з інтэрнатамі для дзяцей-тубыльцаў.

У 1930-ых гг. быў заснаваны Ўльчскі раён, меўшы некаторы час абмежаваныя культурна-аўтаномныя правы.

Колькасць ульчаў у Расіі:

Традыцыйная культура[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча ўльчаў

Асноўным гаспадарчым заняткам здаўна былі лоў рыбы і паляванне на лясных звяроў. Увосень некаторыя ўльчы ішлі да Татарскага праліву для палявання на ластаногіх. З XVII ст. існаваў гандль футрам і скурамі з Маньчжурыяй і Кітаем. Ульчы трымалі шмат сабак, якіх выкарыстоўвалі для транспартыроўкі грузаў, елі сабачае мяса, са скур шылі зімовую вопратку. У ежу таксама ішло мяса футравых звяроў. Асабліва шанаваліся стравы з рыбы. Прыстасаванні для лову рыбы мала адрозніваліся ад нанайскіх. Лодкі багата арнаментаваліся і пакрываліся малюнкамі звяроў і птушак. Палявалі з дапамогай складанага лука бури з абкладкай з кітовага вусу.

Ульчскія жанчыны лічыліся неперасягненымі майстрамі апрацоўкі рыбнай скуры і бяросты. Мужчыны былі добрымі разьбярамі па дрэву, косці, рабілі з дзікай крапівы і канопляў надзейныя сеткі і вяроўкі.

Да XIX ст. ульчы жылі ў невялікіх паселішчах (2 - 3 хаціны). Старая форма жытла хагду была каркаснай. Ацяплялася двумя агменямі (дуэнтэ тава - "вогнішча ляснога бога" і тэму тава - "агонь бога вады"). Вялікія вокны затулялі рыбнай скурай. Летнія формы жытла - генга (доўгія канструкцыі з бярвенняў на палях) і даура (хаціны з кары, якія ставілі адразу на зямлі). Пад час палявання спыняліся ў часовых канічных хацінах наму аунзаны або буданах.

Спрадвечнай вопраткай былі халаты з рыбнай скуры, але ўжо ў ХІХ ст. замест скуры выкарыстоўвалі кітайскія тканіны. Штаны мелі аднолькавы крой для мужчын і жанчын. Мужчыны-паляўнічыя апраналі на галаву малы капялюш, пад яго - футравыя навушнікі і кавалак тканіны, якой накрывалі валасы. Узімку насілі шапкі з белага сабачага футра. У святочныя дні жанчыны ўпрыгожваліся шапкамі з рысі. Усё адзенне багата арнаментавалася.

Ульчы мелі больш за 30 патрылінейных родаў. Суродзічаў аб'ядноўвалі памяць пра адзінага продка, агульнае імя, агульнае вогнішча, суд, кроўная помста і г. д. Доўгі час паселішчы засноўваліся па родаваму прынцыпу. Малыя роды стваралі саюзы-духа. Але да кан. ХІХ ст. асноўнай сацыяльнай адзінкай стала малая нуклеарная сям'я. Жаніцьба суправаджалася выплатай за нявесту ці адпрацоўкай на працягу 1 - 3 гадоў. Заможныя мужчыны мелі некалькіх жонак, аднак становішча жанчыны адрознівалася некаторай самастойнасцю. У ўльчаў таксама былі хатнія рабы.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Родная мова ўльчаў блізкая да мовы нанайцаў, часам лічыцца яе дыялектам, таму ў школах доўгі час выкладаліся нанайская і нават удэгейская мовы. У 1980-ыя была ўведзена ўльчскае пісьмо на аснове кірыліцы, з 1990-ых гг. ўльчская мова выкладаецца у школах. Сваёй літаратуры няма.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У кан. XIX ст. ульчы прынялі праваслаўе, аднак захоўваюць анімістычныя культы і шаманізм.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]