Універсітэт «Канкордыя» ў Эдмантане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт «Канкордыя» ў Эдмантане
англ.: Concordia University of Edmonton
Арыгінальная назва англ.: Concordia University of Edmonton
Заснаваны 1921
Размяшчэнне Эдмантан, Альберта, Канада
Сайт concordia.ab.ca

Універсітэт «Канкордыя» ў Эдмантане (англ.: Concordia University of Edmonton) — канадская вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Эдмантан у правінцыі Альберта, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт у асноўным фінансуецца за кошт платы за навучання і прыватных ахвяраванняў і станам на 2022 год атрымлівае траціну свайго фінансавання ад урада правінцыі Альберта.

Універсітэт быў заснаваны ў 1921 годзе як Каледж «Канкордыя» лютэранскай царквой. З 1939 года ў каледж прымаліся ў тым ліку і жанчыны. У 1995 годзе назва была зменена на Альбертаўскі ўніверсітэцкі каледж «Канкордыя». У 2015 годзе ён быў пераўтвораны ва Універсітэт «Канкордыя» ў Эдмантане пад спонсарствам лютэранскай царквы.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]