Універсітэт Фрэйзерскай даліны
Універсітэт Фрэйзерскай даліны | |
---|---|
англ.: University of the Fraser Valley | |
Арыгінальная назва | англ.: University of the Fraser Valley |
Заснаваны | 1974 |
Размяшчэнне | Эбатсфард, Брытанская Калумбія, Канада |
Сайт | ufv.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Фрэйзерскай даліны (англ.: University of the Fraser Valley) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эбатсфард у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 1974 годзе як каледж, у 1991 годзе ён стаў універсітэцкім каледжам. Урад правінцыі надаў яму поўны статус універсітэта 21 красавіка 2008 года. Акрамя галоўнага кампуса ў Эбатсфардзе, універсітэт мае дадатковыя кампусы ў Агасісе, Чыліваку, Хоўпе і Мішэне.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Каледж мастацтваў
- Факультэт адукацыі, супольнасці і развіцця чалавека
- Факультэт прыкладных і тэхнічных студый
- Факультэт навук пра здароўе
- Факультэт бізнэсу і інфарматыкі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Школа магістратуры і аспірантуры
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Фрэйзерскай даліны
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы