Нова-Шатландскі ўніверсітэт мастацтва і дызайну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нова-Шатландскі ўніверсітэт мастацтва і дызайну
англ.: NSCAD University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: NSCAD University
Заснаваны 1887
Студэнты 1 028
Размяшчэнне Галіфакс, Новая Шатландыя, Канада
Сайт nscad.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нова-Шатландскі ўніверсітэт мастацтва і дызайну (англ.: NSCAD University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана Ганнай Леановенс у 1887 годзе як школа мастацтваў і дызайну. Пазней школа была перайменавана ў Нова-Шатландскі каледж мастацтваў у 1925 годзе. У 1969 годзе ўстанова была перайменавана ў Нова-Шатландскі каледж мастацтваў і дызайну і пачала прапаноўваць ступені бакалаўра, стаўшы першай мастацкай ВНУ ў Канадзе, якая выдае дыпломы аб вышэйшай адукацыі. Сучасную назву ўстанова атрымала ў 2003 годзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт дызайну
  • Факультэт выяўленчага мастацтва
  • Факультэт гісторыі мастацтва і сучаснай культуры
  • Факультэт медыямастацтваў
  • Факультэт рамёстваў
  • Школа пашыранага навучання
  • Фундацыя
  • Бібліятэка
  • Мастацкая галерэя

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]