Канадскі каралеўскі ваенны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канадскі каралеўскі ваенны каледж
англ.: Royal Military College of Canada
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Royal Military College of Canada
Заснаваны 1876
Тып ваенная акадэмія
Размяшчэнне Кінгстан, Антарыа, Канада
Сайт rmc-cmr.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канадскі каралеўскі ваенны каледж (англ.: Royal Military College of Canada) — канадская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Кінгстан у правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1874 годзе і правяла першыя заняткі 1 чэрвеня 1876 года. З 1959 года ўстанова мае ўніверсітэцкі статус. Курсанты навучаюцца ў адпаведнасці з так званымі «чатырма слупамі»: навучанне, афіцэрства, лёгкая атлетыка і двухмоўе (англійская і французская мовы). Размешчаны на паўвостраве плошчай 41 гектар, вучэльня ўяўляе сабой спалучэнне гістарычных будынкаў і больш сучасных акадэмічных і спартыўных будынкаў і інтэрнатаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук

Дэпартаменты[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэпартамент прыкладных ваенных навук
  • Дэпартамент хіміі і хімічнай інжынерыі
  • Дэпартамент цывільнага будаўніцтва
  • Дэпартамент абаронных студый
  • Дэпартамент электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
  • Дэпартамент англійскай мовы
  • Дэпартамент французскай мовы, літаратуры і культуры
  • Дэпартамент гісторыі
  • Дэпартамент менеджменту
  • Дэпартамент матэматыкі і інфарматыкі
  • Дэпартамент механічнай і аэракасмічнай інжынерыі
  • Дэпартамент ваеннай псіхалогіі і камандавання
  • Дэпартамент фізікі і касманаўтыкі
  • Дэпартамент паліталогіі і эканомікі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]