Універсітэт Ювяскюля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Ювяскюля
фінск.: Jyväskylän yliopisto
шведск.: Jyväskylä universitet

(UJ)
фінск.: Jyväskylän yliopisto
Арыгінальная назва фінск.: Jyväskylän yliopisto
Міжнародная назва англ.: University of Jyväskylä
Заснаваны 1934
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Рэктар Маты Манінен
Студэнты 15 000[1]
Выкладчыкаў 2600
Размяшчэнне Ювяскюля, Фінляндыя
Кампус гарадскі
Сайт jyu.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Ю́вяскюля (фінск.: Jyväskylän yliopisto шведск.: Jyväskylä universitet) — трэці па велічыні ўніверсітэт Фінляндыі пасля Хельсінкскага і ўніверсітэта Турку. Размешчаны ў горадзе Ювяскюля. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 299 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1934 годзе, але сваім папярэднікам можа лічыць Настаўніцкую гімназію - першую вышэйшую фінамоўную навучальную ўстанову для падрыхтоўкі настаўнікаў, адкрытую ў горадзе ў 1863 годзе.[3]

У 1983-1984 гадах ва ўніверсітэце ўпершыню ў Фінляндыі ўведзена выкладанне музеялогіі як асобнай дысцыпліны; у 1989 годзе ўведзена стаўка выкладчыка, а ў 1998 годзе - прафесарская ступень.[4]

У 2010 годзе на сайце ўніверсітэта па памылцы былі апублікаваныя дадзеныя каля 4 тысяч студэнтаў, якія праходзяць стажыроўку за мяжой, у сувязі з чым праведзена расследаванне.[5]

У 2013 годзе прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё ў сувязі з 65-годдзем быў удастоены ступені ганаровага доктара ўніверсітэта.[6]

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Ва універсітэце маецца сем факультэтаў (у тым ліку адзіны ў краіне факультэт фізічнай культуры[7]), на якіх навучаецца 15 тысяч студэнтаў і 25 тысяч дарослых навучэнцаў. Шырокая сетка абмену студэнтамі і выкладчыкамі налічвае больш за 350 замежных універсітэтаў.[8]

У супрацоўніцтве з Саюзам студэнтаў універсітэт прапануе замежным студэнтам шэраг паслуг, уключаючы размяшчэнне ў студэнцкіх кватэрах, арыентацыйную праграму, т'ютараў, выступленні ўніверсітэцкага сімфанічнага аркестра, некалькіх хораў і музычных гуртоў, студэнцкі тэатр і рок-клуб.

Зноскі

  1. Университет Ювяскюля. Добро пожаловать - Study with us!
  2. Рейтинг лучших вузов по версии QS: Хельсинкский университет на 69-ом месте // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 10 верасня 2013.(Праверана 18 сакавіка 2024)
  3. Ювяскюля — центр беспрерывного образования Архівавана 30 снежня 2013.
  4. Janne Vilkuna: 75 vuotta museoiden hyväksi. Suomen museoliitto 1923—1998. Vammala: Suomen museoliitto, 1998. ISSN 0355-1741 ISBN 951-9426-21-3.
  5. Университет Ювяскюля по ошибке разместил в Интернете личные коды студентов // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 жніўня 2010.(Праверана 18 сакавіка 2024)
  6. Президенту Ниинистё в честь день рождения вручена степень почетного доктора // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 24 жніўня 2013.(Праверана 18 сакавіка 2024)
  7. Ювяскюля. Высшие учебные заведения
  8. Высококачественное образование. Университет Ювяскюля Архівавана 30 снежня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]