Усходні вакзал, Парыж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Усходні вакзал у Парыжы

Усходні вакзал (фр.: Gare de L'Est) — адзін з сямі парыжскіх вакзалаў, які абслугоўвае ўсходні напрамак Францыі (Нансі, Страсбург, Рэймс), а таксама дальнія накірункі: Швейцарыя, Люксембург, Германія, Аўстрыя. Знаходзіцца на Плошчы 11 лістапада 1918 г. (Place du 11-Novembre-1918) у 10-ай акрузе Парыжа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фае вакзала
Цягнікі TGV на платформе вакзала

Пабудаваны архітэктарам Ф. Дзюкенэ ў 1847—1849 гг. 4 кастрычніка 1883 г. з гэтага вакзала ўпершыню адправіўся легендарны цягнік Усходні экспрэс (Venice Simplon Orient-Express).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У памяць бітвы пад Вердэнам над касамі вакзала размешчаны два пано: «Патрыёты ўходзяць на фронт» і «Вяртанне ваеннапалонных».

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

5 красавіка 2007 г. цягнік, які рухаўся з прыгарада Шато-Цьеры (Chateau-Thierry), урэзаўся ў абмежавальны буфер. У выніку аварыі раненні атрымалі 71 чалавек.

Вакзал у мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 48°52′37″ пн. ш. 2°21′33″ у. д. / 48.876944° пн. ш. 2.359167° у. д. (G) (O) (Я)