Уіландра
| Азёрны раён Уіландра | |||
1) Возера Мулурулу, 2) Віландра, 3) Возера Гарнпунг, 4) Возера Лехур, 5) Возера Мунга, 6) Возера Арумпа, 7) Возера Чыбналвуд |
|||
| Размяшчэнне |
Аўстралія, Новы Паўднёвы Уэльс |
||
|---|---|---|---|
| Плошча |
2400 |
||
| Дата заснавання |
1981 |
||
| Сусветная спадчына | |||
Азёрны раён Уіландра — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 167. Раён займае плошчу 2400 квадратных кіламетраў, у паўднёва-заходняй частцы Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. Частка вобласці (каля 10%) займае Нацыянальны парк Мунга.
Геаграфія [правіць]
Усе азёры (5 вялікіх і 14 малых) перасохлыя, якія сфармаваліся больш за 2 млн. гадоў таму, пакрытыя саланчаковай расліннасцю. Таксама ў вобласці прадстаўлены унікальныя месяцовыя паўпустынныя ландшафты. Сустракаюцца эўкаліптавыя рэдкалессі.
Археалогія і палеанталогія [правіць]
Вобласць унікальная палеанталагічнымі знаходкамі часу плейстацэну, а таксама знаходкамі сведчанняў чалавечай цывілізацыі ўзростам 45000-60000 да н. э. У 1968 годзе ў выдмах возера Мунга былі знойдзеныя парэшткі крэміраванай жанчыны. У 1974 годзе недалёка ад знаходкі было знойдзена мужчынскае пахаванне. Лічацца найстаражытнымі рэшткамі чалавечай дзейнасці на планеце.
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 167 рус. • англ. • фр. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Аўстраліі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |