ФК Базель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Базель
FC Basel.png
Поўная назва Footballclub Basel 1893
Мянушкі FCB, Bebbi, RotBlau
Заснаваны 15 лістапада 1893
Горад Базель, Швейцарыя
Стадыён Санкт-Якаб Парк
Умяшчальнасць: 38 512
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Базель» (ням.: Footballclub Basel 1893) ― швейцарскі футбольны клуб з аднайменнага горада, гуляе ў Швейцарскай Суперлізе. Адзін з самых тытулаваных футбольных клубаў краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Базель» з’яўляўся лідарам швейцарскага футбола з канца 1960-х па канец 1970-х гадоў, выйграўшы за гэты час 7 чэмпіёнскіх тытулаў, і ў гэтыя гады лідарам каманды быў атакавалы паўабаронца зборнай Швейцарыі Карл Одэрмат, з якім каманда выйграла 5 чэмпіянатаў. У сезоне 1973/74 «Базелю» атрымалася дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе швейцарцы ў драматычным супрацьстаянні саступілі шатландскаму «Сэлтыку» з лікам 5:6 па суме двух матчаў.

З пачатку 1980-х клуб на 20 гадоў «сышоў у цень» — на працягу больш чым 20 гадоў «чырвона-сінія» не быді здольнымі выйграць ані чэмпіянат (з 1981 па 2000 гады клуб нават ніводнага разу не атрымліваў медалі), ані кубак краіны, некалькі сезонаў запар «Базель» гуляў у другім швейцарскім дывізіёне. Новы ўздым пачаўся ў 2000-х гадах, калі ў 2002 годзе клуб зрабіў «залаты дубль», пасля чаго ў 2000-х атрымаў перамогу яшчэ ў 4 чэмпіянатах і заваяваўшы 4 кубкі. У 2008 і 2010 гадах «чырвона-сінія» зноў дамагліся «залатога дубля».

У сезоне 2005/06 «Базель» дабраўся да чвэрцьфіналу Кубка УЕФА, перайграўшы ў 1/16 і 1/8 фіналу два французскіх клуба — «Манака» і «Страсбур». У чвэрцьфінале швейцарцы сустрэліся з англійскім «Мідлсбра». У першым матчы, які праходзіў у Швейцарыі, «Базель» атрымаў перамогу з лікам 2:0, і ў матчы ў адказ адкрыў лік на 23-й хвіліне. Аднак «Мідлсбра» да перапынку зраўняў лік, а затым у другім тайме забіў яшчэ двойчы. Да 90-й хвіліне лік паводле сумы двух матчаў быў 3:3, і па правілах гасцявога гола далей праходзіў «Базель», але ўжо ў кампенсаваны расійскім арбітрам Юрыем Баскакавым час Масіма Макаронэ забіў 4-ы мяч у браму «Базеля» і вывеў англічанін у паўфінал. У далейшым «Мідлсбра» дабраўся да фіналу, дзе быў разгромлены «Севільяй».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Швейцарыя Бр Марвін Хіц 1987
3 Швейцарыя Аб Нікаля Вуільёз 2001
4 Іспанія Аб Арнау Комас 2000
5 Швейцарыя Аб Міхаэль Ланг 1991
6 Туніс Аб Махамед Дрэгер 1996
7 Рэспубліка Косава ПА Беньямін Калалі 1992
9 Францыя Нап Цьерно Бары 2002
10 Францыя Нап Жан-Кевен Агюстэн 1997
11 Германія Нап Марыс Малонэ 2000
13 Швейцарыя Бр Мірка Сальві 1994
17 Швейцарыя Нап Андрын Гунцыкер 2003
19 Аўстрыя ПА Юсуф Дэмір 2003
20 Швейцарыя ПА Фабіян Фрай (капітан) 1989
21 Грузія ПА Габрыэль Сігуа 2005
22 Германія Аб Серхіа Лопес 1999
Паз. Імя Нар.
23 Швейцарыя Нап Альбіян Аеты 1997
25 Нідэрланды Аб Фін ван Брэмен 2003
26 Боснія і Герцагавіна Аб Адрыян Леан Барышыч 2001
27 Швейцарыя Аб Кевін Руг 1998
28 Швейцарыя ПА Дыён Какуры 2004
29 Германія ПА Адрыяна Аніэгбуле 2006
30 Германія ПА Антон Кадэ 2004
31 Швейцарыя ПА Дамінік Шмід 1998
33 Аргенціна ПА Хуан Гаўта 2004
34 Албанія ПА Таўлант Джака 1991
35 Швейцарыя Нап Рамеа Бенэ 2005
36 Швейцарыя Аб Марвін Акаомен 2007
40 Партугалія ПА Рэнату Вейга 2003
99 Сербія Нап Джорджэ Яванавіч 1999
Францыя Аб Уго Вогель 2004

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]