Ясень
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ясень | |||||||||||||
Fraxinus excelsior |
|||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
|
Fraxinus L. |
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Стары ясень (Fraxinus) у парку Жылібера, Гродна
Ясень (Fraxinus), род лістападных дрэў сямейства маслінавых.
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона разгалістая. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі ў шчыльных пучках або мяцёлках, з'яўляюцца раней за лісце. Плод — крылатка.
Светлалюбная, хуткарослая парода.
На Беларусі, асабліва на Палессі, пашыраны ясень звычайны (Fraxinus excelsior), расце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Цвіце ў красавіку-маі. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы ясень ланцэтны (Fraxinus lanceolata), ясень пенсільванскі (Fraxinus pennsylvanica).
Драўніна прыдатна для вырабу мэблі.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |