Фларыян Выганоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фларыян Выганоўскі
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1854(1854-06-04)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1914 і не пазней за 1929
Бацька Канстанцін Тамаш Выганоўскі[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларыян Канстанцінавіч Выганоўскі (польск.: Florjan Wyganowski, руск.: Флориан Константинович Выгановский, лат.: Florians fon Viganovskis, 4 чэрвеня або 4 ліпеня[1] 1854 — паміж 1914[1] і 1929[2]) — латвійскі архітэктар беларускага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святога Францішка, Рыга

Паходзіў са шляхецкага роду Выганоўскіх герба «Ладдзя»[3]. Нарадзіўся 4 чэрвеня або 4 ліпеня[1] 1854 года ў набытым бацькам маёнтку Котра Гродзенскага павета[4]. Сын Канстанціна Тамаша Выганоўскага, пісьмаводца Гродзенскай урачэбнай управы[3], і Антаніны з Ядкоўскіх ў шляхецкай сям’і. Католік.

Скончыў Рыжскае павятовае вучылішча (Kreisschule). У 1872 г. ён паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне Рыжскай палітэхнікі. У 1873-1877 гг. навучаўся на асноўным аддзяленні па інжынернай спецыяльнасці[2], якое скончыў 15 верасня 1877 г. з дыпломам 1-й ступені, апошнія два гады быў стыпендыятам. Пасля гэтага яшчэ два гады, з 1877 па 1879 гады, вывучаў там жа землеўпарадкаванне[2]. У 1879 годзе быў сузаснавальнікам польскай акадэмічнай карпарацыі Arkonia[2].

Пазней навучаўся ў Мікалаеўскай ваеннай акадэміі[4].

З 1880 па 1887 гг. служыў 2-м чыгуначным батальёне, які дыслакаваўся ў Баранавічы, даслужыўся да паручніка. Адначасова з 1881 па 1906[5] трымаў уласнае тэхнічнае бюро ў Рызе. У 1889 г. прайшоў стажыроўку ў Германіі і Францыі[6].

З 1902 г. кіраваў уласным маёнткам Котра ў Гродзенскай губерні[6].

Інфармацыя пра жыццё пасля 1914 г. адсутнічае.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Нерэалізаваныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Прыпісваюцца[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Florians fon Viganovskis — Latgales dati
  2. а б в г Archiwum Korporacyjne — Archiwum i Muzeum Polskich Korporacji Akademickich [Архіў і музей польскіх акадэмічных карпарацый]
  3. а б 203. ВЫГАНОЎСКІЯ (WYGANOWSKI) герба «ЛАДДЗЯ» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
  4. а б Jānis Zilgalvis, Nijole Lukšionīte. LATVIJAS UN LIETUVAS SAKRĀLĀS ARHITEKTŪRAS SAIKNES 19. GS. OTRAJĀ PUSĒ-20. GS. SĀKUMĀ — Latvijas Zinatnes Akademijas Vestis
  5. ĒKAS ARHITEKTS BŪVINŽENIERIS FLORIANS FON VIGANOVSKIS Projekts «RĪGA — ARHITEKTŪRAS PIEMINEKĻA VĒSTURES SKATĪJUMĀ- 1»
  6. а б "Альбом выпускников РПИ" (1912)
  7. Спадчына. Telegram. Праверана 31 сакавіка 2024.