Французскае Тога

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Французскае Тога
фр.: Togo français

калонія Францыі
Flag of Deutsch-Togo.svg
1916 – 1960


Flag of Togo.svg
Flag of Togo (1958-1960).svg
Сцяг калоніі ў 1958-1960 гадах.
LocationTogo.png
Карта Французскага Тога
Сталіца Ламэ
Мова Эвэ, французская
Рэлігія Каталіцтва

Французскае Тога, Французскі Тагаленд (фр.: Togo francais) — французская падмандатная тэрыторыя ў Заходняй Афрыцы, пасля абвяшчэння незалежнасці пераназвана ў Тагалезскую Рэспубліку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

26 жніўня 1914 года ў нямецкі пратэктарат Тагаленд увайшлі французскія і брытанскія войскі і акупавалі яго праз пяць дзён пасля кароткага супраціўлення.[1] У 1916 годзе Тога было падзелена на французскую і брытанскую адміністрацыйныя зоны, а пасля вайны афіцыйна перададзена Лігай Нацый як мандатная тэрыторыя пад кіраваннем Францыі і Вялікабрытаніі.[1]

Пасля Другой сусветнай вайны мандат быў падоўжаны ўжо пад назвай падапечнай тэрыторыі ААН, як і раней, пад уладай Францыі.

У 1955 годзе[2] быў зменены статус — краіна ператварылася ў аўтаномную рэспубліку ў складзе Французскага Саюза, хоць і захавала статус апекі ААН. Заканадаўчы сход абіраўся агульным галасаваннем дарослага насельніцтва, мела значную ўладу над унутранымі справамі. Гэтыя змены былі адлюстраваны ў Канстытуцыі, зацверджанай рэферэндумам у 1956 годзе.[1] 10 верасня 1956 года Нікаля Груніцкі стаў прэм'ер-міністрам Аўтаномнай Рэспублікі Тога.[1] Аднак з-за парушэнняў падчас плебісцыту і некантралюемых усеагульных выбараў, праведзеных у 1958 годзе, на іх перамог Сільванус Алімпіа. 27 красавіка 1960 года Тога разарвала свае канстытуцыйныя сувязі з Францыяй, пазбавілася апекі ААН і стала цалкам незалежнай дзяржавай, якая жыла па часовай канстытуцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 History of Togo (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2013.
  2. International Business Publications. [1] = Togo: Business Intelligence Report — USA: Intl Business Pubns. — Vol. I. — ISBN 1-4387-4820-5. (англ.) 

Шаблон:Былыя мандатныя тэрыторыі