Фрэнк Брэнгвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнк Брэнгвін
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, фатограф, дызайнер, мастак-гравёр, рамеснік
Дата нараджэння 12 мая 1867(1867-05-12)[1][2][…] ці 13 мая 1867(1867-05-13)[3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1956(1956-06-11)[6][7][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька William Curtis Brangwyn[d][9]
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнк Уільям Брэнгвін (англ.: Frank William Brangwyn; 12 мая 1867, Бругэ — 11 чэрвеня 1956, Дзітчлінг, Заходні Сусэкс) — брытанскі мастак, каларыст і дызайнер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго бацька быў архітэктарам і дызайнерам, які выйграў конкурс бельгійскай гільдыі св. Тамаша, прызам у якім было выдзяленне грошай для стварэння царквы ў Бругэ, куды ён пераехаў разам з сям’ёй і дзе нарадзіўся Фрэнк. Бацька таксама захапляўся маляваннем і даў сыну першыя ўрокі мастацтва.

Калі ў 1874 годзе сям’я пераехала назад у Англію, Брэнгвін прыцягнуў увагу Уільяма Морыса, які пачаў навучаць яго маляванню ў Паўднёвым Кенсінгтанскім музеі. Ён некаторы час працаваў у студыі Морыса, малюючы ў асноўным карціны на тэму мора і сучаснага гарадскога жыцця, а затым некалькі разоў адпраўляўся ў падарожжы на Усход (Брэнгвін пабываў у многіх краінах Азіі і Афрыкі), што істотна паўплывала на яго пачуццё колеру і ўсё далейшае. развіццё яго творчасці. Лічыцца, што ён больш, чым хто-небудзь іншы з еўрапейскіх майстроў, адбіў у сваёй творчасці ўплыў усходняга дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўключаў малюнкі на плітках і дыванкацтва. Яго працы былі высока ацэнены сучаснікамі, сталі экспанатамі шматлікіх музеяў, ён быў абраны асацыяваным чальцом Каралеўскай Акадэміі ў 1904 годзе.

У час Першай сусветнай вайны стварыў больш за 80 плакатаў на ваенную тэматыку, у 1925—1926 гадах займаў пасаду прэзідэнта Каралеўскага таварыства мастакоў Бірмінгема.

Калекцыя палотнаў Брэнгвіна выстаўлена ў Музеі Грунінгэ (Бругэ), карціна «Міласэрнасць» (1890) захоўваецца ў Санкт-Пецярбургу ў Дзяржаўным Эрмітажы.

Зноскі

  1. Frank Brangwyn // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Delarge J. sir Frank BRANGWYN // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO0015_XVII Праверана 29 красавіка 2024.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  6. Frank Brangwyn
  7. Frank BrangwynOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  8. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  9. Dictionary of Welsh Biography, Y Bywgraffiadur Cymreig — 1997. — 319 p. — ISBN 978-0-900439-86-5
  10. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
  11. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.