Фрэнсіс Гальтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрэнсіс Гальтан

Фрэнсіс Гальтан (англ.: Francis Galton; 16 лютага 1822, Бірмінгем — 17 студзеня 1911, Лондан) — англійскі псіхолаг і антраполаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў медыцынскую і біялагічную адукацыю, пачаў навуковую дзейнасць у галіне геаграфіі і метэаралогіі. Гальтан склаў карты надвор'я, статыстычны аналіз якіх дазволіў яму адкрыць антыцыклоны і даць ім тэарэтычнае тлумачэнне. Антрапалагічныя даследаванні Гальтана атрымалі практычнае прымяненне ў крыміналістыцы, у прыватнасці ў дактыласкапіі. Пераломным момантам у творчасці Гальтана з'явілася апублікаванне працы яго стрыечнага брата Ч. Дарвіна «Паходжанне відаў» (1859), пад уплывам якой Гальтан увёў у псіхалогію і антрапалогію ідэю спадчыннасці, імкнучыся з яе дапамогай растлумачыць індывідуальныя адрозненні людзей. У псіхалагічных даследаваннях Гальтана галоўнай была праблема генетычных перадумоў развіцця псіхафізічных характарыстык і здольнасцяў чалавека, іх спадчыннай абумоўленасці. Гэтыя даследаванні заклалі асновы дыферэнцыяльнай псіхалогіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]