Фёдар Кірылавіч Паўлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Кірылавіч Паўлоўскі
Дата нараджэння 2 сакавіка 1921(1921-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1943(1943-10-06) (22 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19401943
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Часць 365-я стралковая дывізія
61-я армія
Цэнтральны фронт
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Фёдар Кірылавіч Паўлоўскі (2 сакавіка 1921 года, Сасноўка, Алэксандрыўскага раёна Кіраваградскай вобласці6 кастрычніка 1943 года, вёска Піркі, Брагінскага раёна Гомельскай вобласці[1]) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Сасноўка, цяпер Алэксандрыўскага раёна Кіраваградскай вобласці. Украінец.

У 1940 скончыў Чаркаскі сельскагаспадарчы тэхнікум, пачаў працаваць аграномам у калгасе. У тым жа годзе прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію.

На фронце з 1941 года. Камсорг 2-га стралковага батальёна 1181-га стралковага палка 356-й стралковай дывізіі лейтэнант Ф. К. Паўлоўскі асабліва вызначыўся пры вызваленні Камарынскага (цяпер Брагінскага) раёна Беларусі.

6 кастрычніка 1943 г. з групай байцоў заняў стратэгічна важную вышыню на правым беразе ракі Дняпро каля вёскі Піркі. Пры адбіванні шматлікіх контратак праціўніка усе байцы групы загінулі. Застаўшыся на вышыні адзін, камсорг працягваў весці бой з праўзыходнымі сіламі ворага і, знішчыўшы 65 нямецкіх салдат, ўтрымаў важны рубеж. У той жа дзень загінуў пры выкананні баявога задання.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года лейтэнанту Паўлоўскаму Фёдару Канстанцінавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза [2].

Пахаваны ў гарадскім пасёлку Камарын ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Ф. К. Паўлоўскага названая вуліца ў Камарыне[3], каля Сасноўскай школы, якая носіць яго імя, устаноўлены бюст героя[1], у пасёлку Аляксандраўка — барэльеф.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Кірылавіч Паўлоўскі на сайце «Героі краіны»