Электрычны патэнцыял
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Электры́чны патэнцыя́л – скалярная велічыня, якая з'яўляецца энергетычнай характарыстыкай электрычнага поля ў дадзеным пункце прасторы.
Электрычны патэнцыял вызначаецца як адносіна патэнцыйнай энергіі электрычнага зараду да велічыні гэтага зараду:

Адзінкай вымярэння электрычнага патэнцыялу з'яўляецца Вольт (В).
[правіць] Сувязь патэнцыяла з напружанасцю
Каб перамясціць зарад q на адлегласць dx (уздоўж восі x) трэба, пераадольваючы электрычнае поле, выканаць работу δA = − Fxdx = − qExdx
З другога боку, гэтая работа роўная змяненню патэнцыйнай энергіі зараду, якую можна выразіць праз патэнцыял: 
Адсюль 
Робячы аналагічныя высноўкі для васей y і z, атрымаем:

або

Напружанасць, такім чынам, вызначаецца градыентам патэнцыялу. Праекцыя вектара напружанасці у дадзеным напрамку колькасна роўная хуткасці змянення патэнцыялу ў гэтым напрамку. Напрамак вектара напружанасці адпавядае напрамку найхутчэйшага зніжэння патэнцыялу.