Філіс Дылер
| Філіс Дылер Phyllis Diller |
|
| Філіс Дылер, люты 2007 года | |
| Імя пры нараджэнні: | Філіс Эйда Драйвер |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 17 ліпеня 1917 |
| Месца нараджэння: | Ліма, Агая, ЗША |
| Дата смерці: | 20 жніўня 2012 (95 гадоў) |
| Месца смерці: | Лос-Анджэлес, ЗША |
| Прафесія: | актрыса, комік |
| Кар'ера: | 1958—2012 |
| IMDb: | ID 0226887 |
Філіс Дылер (анг.: Phyllis Diller, народжаная Філіс Эйдан Драйвер (анг.: Phyllis Ada Driver); 17 студзеня 1917 - 20 жніўня 2012) — амерыканская камедыйная актрыса, адна з першых жанчын-комікаў на амерыканскім тэлебачанні.
Біяграфія [правіць]
Філіс Драйвер нарадзілася ў горадзе Ліма у штаце Агая 17 ліпеня 1917 ў сям'і Пэры Маркуса Драйвера і яго жонкі Ады Ромшэ. Пасля заканчэння сярэдняй школы яна на працягу трох гадоў вучылася ў Музычнай кансерваторыі ў Чыкага.
Першыя трыццаць гадоў свайго жыцця Філіс была звычайнай замужняй хатняй гаспадыняй і маці пецярых дзяцей, якая жыла ў невялікім мястэчку ў Мічыгане. Упершыню на тэлеэкране яна з'явілася ў пачатку 1950-х гадоў у «Шоў Джэка Паара», а неўзабаве пасля гэтага выступіла ў камедыйным шоў Граўча Маркса. Пераехаўшы ў каліфарнійскі горад Аламіду, Філіс пачала выступаць у легендарным клубе «The Purple Onion» у Сан-Францыска, дзе яна ўпершыню праявіла свой талент коміка.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіс Дылер- Філіс Дылер(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Філіс Дылер(англ.) на сайце Internet Broadway Database
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |