ХА Шульт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ХА Шульт
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1939(1939-06-24)[1][2][…] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Anna Zlotovskaya[d]
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў, installation artist, перформер, мастак-канцэптуаліст
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ХА Шульт (ням.: HA Schult; нар. 24 чэрвеня 1939) — нямецкі мастак-канцэптуаліст, прадстаўнік экалагічнага мастацтва і акцыянізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

ХА Шульт (сапраўднае імя Ханс Юрген Шульт) нарадзіўся 24 чэрвеня 1939 г. у Пархіме, у Германіі, вучыўся з 1958 г. па 1961 г. у Дзюсельдорфскай Акадэміі Мастацтваў у К. А. Гёца, з 1969 г. у Германіі (Мюнхене, Берліне, Кёльне) і Нью-Ёрку.

У 1986 годзе ХА Шульт стварыў свой «Музей Акцыянізму» (Museum für Aktionskunst) у Есэне і ў 1992 перанёс яго з Есэна ў Кёльн, дзе той і знаходзіцца па сённяшні дзень. Сам ён лічыць сябе паэтам. ХА Шульт стаў першым еўрапейскім мастаком, які ў сваіх работах звярнуў увагу на экалагічныя праблемы сучаснасці і з’явіўся адным з першых мастакоў, для якіх тэма экалагічнай нераўнавагі зрабілася цэнтральнай. Такім чынам ён унёс істотны ўклад у сённяшнюю экалагічную свядомасць.

Двойчы, у 1972 і 1977 гадах, ён браў удзел у documenta.

Яго працы выстаўляліся на ўсіх кантынентах і іх можна знайсці ў шматлікіх галерэях і прыватных калекцыях.

З 2007 штогод уручаецца, упершыню ў свеце ініцыяваная ім, прэмія Эка Глобус для прадстаўнікоў аўтамабільнай індустрыі за ахову навакольнага асяроддзя (ÖkoGlobe).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Ha Schult // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.