Ход каралевы (міні-серыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ход каралевы
англ.: The Queen's Gambit
Жанр тэлесерыял — экранізацыя рамана[d], драматычны тэлесерыял[d], гісторыя сталення[d] і спартыўны фільм[d]
Стваральнік Scott Frank[d] і Allan Scott[d]
Заснавана на The Queen's Gambit[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 7
Вытворчасць
Месца здымак Cambridge[d], Yakhroma[d] і Берлін
Трансляцыя
Тэлеканал Netflix
На экранах 23 кастрычніка 2020 — 23 кастрычніка 2020
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
netflix.com/lv/ti… (англ.)
IMDb ID 10048342

«Ход каралевы» (англ.: The Queen’s Gambit, «Ферзевы гамбіт») — амерыканскі серыял пра шлях дзяўчынкі-сіраты да шахматнай славы, прэм'ера якога адбылася 23 кастрычніка 2020 года. Стаў самым папулярным міні-серыялам у гісторыі стрымінгавай платформы Netflix, атрымаў станоўчую ацэнку крытыкаў, а таксама сабраў пазітыўныя водгукі ў шахматнай супольнасці[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Серыял з’яўляецца адаптацыяй рамана Уолтэра Тэвіса 1983 года з той жа назвай.

Бэт Харман, галоўная гераіня серыяла, становіцца сіратой у 9 гадоў і трапляе ў прытулак. Там яна знаёміцца з прыбіральшчыкам, які вучыць яе гуляць у шахматы. Дзяўчынка захапляецца гульнёй, да якой у яе ёсць выключныя здольнасці. З ранняга ўзросту Бэт Харман сутыкаецца з праблемай злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі, якія дапамагаюць ёй штоноч уяўляць шахматную дошку і прыдумляць розныя шахматныя камбінацыі.

Пазней Бэт трапляе ў прыёмную сям’ю і пачынае браць удзел у прэстыжных шахматных турнірах. Мужчыны-канкурэнты і арганізатары турніраў спачатку сумняюцца ў яе здольнасцях, але Бэт Харман (у дарослым узросце яе грае Ані Тэйлар-Джой) разгромна перамагае сваіх апанентаў. Такім чынам дзяўчына становіцца ўсё больш вядомай у краіне.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Кансультанты[правіць | правіць зыходнік]

Кансультантамі для шахматных сцэн сталі былы чэмпіён свету Гары Каспараў і вядомы амерыканскі трэнер па шахматах Брус Пандальфіні.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

«Ход каралевы» паказвае шахматы як высокаэстэтычную гульню, серыял паспрыяў адраджэнню грамадскай цікавасці да шахматаў. Толькі за першы месяц пасля выхаду яго паглядзелі 62 мільёны карыстальнікаў Netflix.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х Series Cast // The Queen's Gambit (TV Mini-Series 2020) - Full Cast & Crew - IMDb
  2. nn.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]