Царква Святога Яна (Тарту)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
царква
Царква Святога Яна
Jaani kirik
58°22′57″ пн. ш. 26°43′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Тарту
Канфесія лютэранства
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль Цагляная готыка
Дата заснавання XIV стагоддзе
Вышыня 63 м
Матэрыял цэгла
Стан дзейны
Сайт jaanikirik.ee
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Яна (эст.: Jaani kirik) — лютэранская царква ў Тарту, Эстонія. Адзін з яскравых прыкладаў цаглянай готыкі ў Паўночнай Еўропе. У царкве захаваліся больш за 1 000 унікальных для еўрапейскага мастацтва тэракотавых фігур.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя раскопкі паказваюць, што на месцы царквы Святога Яна існавала ў XII стагоддзі драўляная царква. Сучасная царква была заснавана ў XIV стагоддзі і спачатку была каталіцкай. Будынак моцна пацярпеў падчас Лівонскай і Вялікай Паўночнай войнаў, пасля чаго неаднаразова рэстаўраваўся і дабудоўваўся цягам XVIII—пачатку XX стагоддзяў. Падчас Другой сусветнай вайны царква згарэла падчас бамбарзіроўкі Тарту 26 жніўня 1944 года. Рэстаўрацыю пачалі праводзіць толькі ў 1989 годзе і ўрачыста адкрылі адбудаваную царкву 29 чэрвеня 2005 года.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святога Яна з’яўляецца крайнім паўночна-ўсходнім пунктам Еўрапейскага шляху цаглянай готыкі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Kaur Alttoa: Die Johanniskirche in Tartu/Dorpat. Tallinn 1994 (ням.)


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]