Цукровая прамысловасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
На цукровай фабрыцы ў Буа-Руж, Рэюньён

Цукровая прамысловасць — галіна харчовай прамысловасці, якая спецыялізуецца на вытворчасці белага цукру-пяску з цукровага бурака ці цукровага трыснёгу. Таксама да цукровай прамысловасці адносяцца прадпрыемствы па вырабу цукру-рафінаду з цукру-пяску.

Атрыманне цукру з цукровага трыснёгу было вядома з даўніх часоў. У прамысловых маштабах вытворчасць цукру пачалася ў 16 стагоддзі ў Індыі.

Асаблівасці вытворчасці[правіць | правіць зыходнік]

Цукрарафінадны завод фірмы «Даміно» ў Брукліне

Цукровая вытворчасць адносіцца да бесперапынна-плыннай механізаванай вытворчасці з высокім узроўнем аўтаматызацыі асноўных працэсаў. Асаблівасцю тэрытарыяльнага размяшчэння цукровых заводаў з'яўляецца іх прывязка да пасяўных плошчаў цукровых буракоў, паколькі перавозка буракоў на значныя адлегласці эканамічна неэфектыўная. У шэрагу выпадкаў цукровыя заводы маюць уласныя пасяўныя плошчы, размешчаныя непасрэдна паблізу прадпрыемства. Адходы цукровай прамысловасці (жом, барда) могуць быць выкарыстаны як ўгнаенні, у некаторых выпадках — і як корм для жывёлы.

Цукровая прамысловасць Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі цукровая прамысловасць з'явілася ў 19 стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны створаная новая цукровая прамысловасць у Беларусі. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — ў Гарадзеі, Жабінцы, Скідалі і Слуцку.

Commons

Шаблон:Прамысловасць