Кансерваванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кансерваванне ў хатніх умовах

Кансерваванне — апрацоўка прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання з мэтай прадухілення іх ад псавання (гніення, браджэння) пры працяглым захоўванні.

Спосабы кансервавання заснаваны на розных прыёмах знішчэння мікробаў і разбурэння ферментаў або стварэння неспрыяльных умоў для іх актыўнасці.

Спосабы кансервавання:

  • стэрылізацыя,
  • сушка,
  • замарожванне,
  • вэнджанне,
  • выкарыстанне хімічных сродкаў (марынаванне, засольванне),
  • квашанне,
  • вяленне.

Распрацаваны таксама метады кансервавання іанізавальным выпраменьваннем, токамі высокай частаты, апрацоўкай ультрафіялетавым і інфрачырвоным выпраменьваннем.

Кансервавая прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў пачатку 19 стагоддзя. Развіта ў многіх краінах свету, найбольш у ЗША, Германіі, Францыі, Украіне, Вялікабрытаніі. У свеце пераважае вытворчасць агароднінных і пладова-агароднінных кансерваў.

Кансервавая прамысловасць Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі выраб кансерваў пачаты ў 1915 годзе ў Віцебску. На 1997 год было больш 60 прадпрыемстваў, спецыялізаваных на вырабе розных відаў кансерваў. Пераважалі пладова-агародніна-кансервавыя прадпрыемствы (51). Найбольшыя: Глыбоцкі і Рагачоўскі малочнакансервавыя камбінаты, Аршанскі, Баранавіцкі і Бярозаўскі мясакансервавыя заводы, Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, Ганцавіцкі эксперыментальны кансервава-агароднінасушыльны завод.

Перапрацоўку рыбы ўласных вадаёмаў і марской ажыццяўляюць Мінскае доследнае рыбапераапрацоўчае комплекснае прадпрыемства, "Санта-Брэмар", рыбазаводы ў Полацку, Нарачы, Браславе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2