Пластыды

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Plastids types be.svg
Раслінныя клеткі лістасцябловага імху Plagiomnium affine з бачнымі хларапластамі (вельмі павялічана)

Пласты́ды (от стар.-грэч.: πλαστός — вылеплены) — арганоіды эўкарыятычных раслін і некаторых фотасінтэзуючых прасцейшых (напрыклад, эўглены зялёнай). Пакрыты падвойнай мембранай і маюць у сваім складзе мноства копій кальцавой ДНК. Па афарбоўцы і выкананай функцыі вылучаюць тры асноўных тыпы пластыд:

  • Лейкапласты — неафарбаваныя пластыды, якія як правіла выконваюць функцыю назапашвання. У лейкапластах клубняў бульбы накопліваецца крухмал. Лейкапласты вышэйшых раслін могуць ператварацца ў хларапласты ці храмапласты.
  • Храмапласты — пластыды, афарбаваныя ў жоўты, чырвоны ці аранжавы колер. Афарбоўка храмапластаў звязана з назапашваннем у іх каратыноідаў. Храмапласты вызначаюць афарбоўку восеньскага лісця, пялёсткаў кветак, карняплодаў, саспелых пладоў.
  • Хларапласты — пластыды, якія нясуць фотасінтэзуючыя пігменты — хларафілы. Маюць зялёную афарбоўку ў вышэйшых раслін, харавых і зялёных водарасцяў. Набор пігментаў, якія ўдзельнічаюць у фотасінтэзе (і, адпаведна, вызначаюць афарбоўку хларапласту) распазнаны ў прадстаўнікоў розных таксанамічных аддзелаў. Хларапласты маюць складаную ўнутраную структуру.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bhattacharya, D., ed (1997). Origins of Algae and their Plastids. New York: Springer-Verlag/Wein. ISBN 3-211-83036-7.