Мітахондрыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мітахондрыя (ад грэч. μίτος — нітка і χόνδρος — зярнятка, макулінка) — двумембранная гранулярная або ніткападобныя арганела таўшчынёй каля 0,5 мкм. Характэрная для большасці эукарыятычных клетак як аўтатрофаў (фотасінтэзуючыя расліны), так і гетэратрофаў (грыбы, жывёлы). Энергетычная станцыя клеткі; асноўная функцыя — акісленне арганічных злучэнняў і выкарыстанне вызваляемай пры іх распадзе энергіі ў сінтэзе малекул АТФ, які адбываецца за кошт руху электрона па электронна-транспартным ланцугу бялкоў ўнутранай мембраны.
| Гэта пачатак артыкула па цыталогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |