Цясноўскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цясноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цеснавая 1
Дата ўтварэння 14 лютага 1983
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 664
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Цясно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Цеснавая 1.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 14 лютага 1983 года ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці БССР ў складзе 17 населеных пунктаў (7 населеных пунктаў Літвенскага сельсавета: вёскі Дзенісы, Драздоўшчына, Куль, Сапуцевічы, Серкулі, Слабодка, Судзевічы, і 10 населеных пунктаў Хатаўскога сельсавета: вёскі Заменка, Зеневічы, Мешычы, Пятрова, Пятрылавічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2, хутары Алешкавец, Альшанка, Казялец) з цэнтрам у вёсцы Цеснавая 1[1]. У 1984 годзе скасаваны хутары Альшанка і Казялец[2]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Літвенскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1664 чалавекі[4], з іх 37,4 % — беларусы, 37,1 % — палякі 4,7 % — рускія[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходізілі 15 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня і 13 жніўня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.