Цячэнне Ірмінгера
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Цячэнне Ірмінгера — цёплае паверхневае цячэнне ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна непадалёк ад Ісландыі. Заходняе адгалінаванне Паўночна-Атлантычнага цячэння. З'яўляецца кампанентам Паўночна-Атлантычнага субпалярнага кола і перамяшчае адносна цёплыя воды на поўнач, дзе яны перамешваюцца з водамі адносна халоднага Ўсходне-Грэнландскага цячэння.
Скорасць 0,2-0,5 км/гадз. Тэмпература вады каля 5°С зімой, 10-12°С летам. Салёнасць 34,8-35%.
Названа прозвішчам дацкага мараплаўца Карла Людвіга Хрысціяна Ірмінгера (1802-1888), які абазначыў і апісаў яго ў 1853-1854 гадах.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка - Кантата/Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1998. - 608 с.: іл.
| Гэта пачатак артыкула па акіяналогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |