Мазамбікскае цячэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Мазамбікскае цячэнне - цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у заходняй частцы Індыйскага акіяна; галіна Паўднёвага Пасатнага цячэння. Накіравана на поўдзень, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пераходзіць у цячэнне мыса Іголкавага.

Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з лістапада да красавіка). Сярэдняя тэмпература вады на паверхні за год да 25°С. Салёнасць 35‰.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.:іл.