Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Map of the Pacific region (сurrents).svg

Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне (Цячэнне Заходніх вятроў) - паверхневае цячэнне ў Паўднёвым паўшар'і. Напрамак цячэння з захаду на ўсход паміж 40° і 55° паўднёвай шыраты, абкружае зямны шар, перасякаючы Атлантычны, Індыйскі і Ціхі акіяны, у якіх адпаведна адгаліноўваецца халодныя цячэнні Бенгельскае, Заходне-Аўстралійскае і Перуанскае. Працягласць да 30 тысяч км, шырыня каля 1000 км. Утвараецца ў паверхневым слоі пад уздзеяннем пераважных у гэтых шыротах заходніх вятроў. Стрыжань цячэння супадае з паўднёвым палярным фронтам, які аддзяляе адносна цёплыя воды паўднёвай часткі Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў ад халодных антарктычных вод.

Скорасць 0,4-0,9 км/гадз. Тэмпература вады паверхневага слоя 12-15°С у паўночнай частцы цячэння і 1-2°С у паўднёвай. Салёнасць адпаведна ад 35% да 34%.

Зону цячэння Заходніх Вятроў з-за частых і моцных штормаў называюць "равучымі саракавымі" шыротамі.

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка - Кантата / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1998. - 608 с.: іл.