Шаблон:Выбраны змест/Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1381—1384)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта канфлікту
Карта канфлікту

Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім — першы эпізод барацьбы за ўладу паміж стрыечнымі братамі: вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Вайна пачалася пасля падпісання Давыдзішкаўскага дагавора між Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ. Дагавор быў накіраваны супраць дзядзькі Ягайлы Кейстута, бацькі Вітаўта.

Кейстут хутка авалодаў уладай у Літве, аднак падчас мірных перагавораў яны з сынам былі запалонены і перавезеныя ў Крэўскі замак. Праз тыдзень Кейстут сканаў, Вітаўт жа здолеў збегчы, пасля чаго ён звярнуўся па падтрымку да тэўтонскіх рыцараў. Хоць уварванне ў Літву аб’яднаных войскаў Вітаўта і крыжакоў скончылася няўдачай, з дапамогай Ордэна Вітаўту ўдалося замацавацца ў Жамойці. Ягайлу была патрэбна ўнутраная стабільнасць перад пачаткам перагавораў з Вялікім Княствам Маскоўскім і Каралеўствам Польскім з нагоды хрышчэння Літвы, і ён пайшоў на падпісанне перамір’я з Вітаўтам (далей…).