Шарль Філіжэ
Шарль Філіжэ | |
---|---|
фр.: Charles Filiger | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1863[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1928[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарль Філіжэ (фр.: Charles Filiger; 28 лістапада 1863, Тан, Эльзас — 11 студзеня 1928, Плугастэль, Брэтань) — французскі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Шарль Філіжэ нарадзіўся ў багатай сям’і, яго бацьку належала папяровая фабрыка. У 1886 годзе Ш. Філіжэ паступае для навучання ў Парыжы ў мастацкую акадэмію Каларосі. У 1889 і 1890 гадах выстаўляе свае працы ў Салоне Незалежных. Мастак належаў да школы Понт-Авен і знаходзіўся пад творчым уплывам такіх майстроў, як Поль Гаген і Поль Серузье, аднак пазней яго работы будуць класіфікаваны як сімвалісцкія.
У сваіх працах Філіжэ часта выкарыстоўваў рэлігійныя і міфалагічныя матывы (напрыклад, «Хрыстос з анёламі» (1892)) і быў блізкі да твораў Марыса Дэні.
Філіжэ быў нанова адкрыты ў 1948 годзе Андрэ Брэтонам, які назваў яго сюррэалістам і набыў некалькі яго карцін. Працы Філіжэ цяпер знаходзіцца ў парыжскім Луўры, Музеі прыгожых мастацтваў Рэна, Музеі сучаснага мастацтва ў Страсбургу і Музеі прыгожых мастацтваў Пон-Авена.
Зноскі