Шведская служба дзяржаўнай бяспекі
СЭПО (Служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі) | |
---|---|
SÄPO (Säkerhetspolisen) | |
Краіна | Швецыя |
Створана | 1 кастрычніка 1989 |
Юрысдыкцыя | Галоўнае паліцэйскае кіраванне Швецыі |
Штаб-кватэра |
Польхемсгатан 30, Стакгольм, Швецыя |
Сярэдняя колькасць | каля 1000 чалавек |
Папярэднік | аддзел «D» Галоўнага паліцэйскага кіравання |
Кіраўніцтва | |
Кіраўнік | Андерс Турнберг |
Сайт | sakerhetspolisen.se |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шведская служба дзяржаўнай бяспекі, СЭПО (шведск.: SÄPO (абрэвіятура ад Säkerhetspolisen — Служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі) — самастойнае падраздзяленне Галоўнага паліцэйскага кіравання Швецыі (Rikspolisstyrelsen), у задачы якога ўваходзіць раскрыццё і прадухіленне злачынстваў супраць дзяржаўнай бяспекі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Шведская служба дзяржаўнай бяспекі была арганізавана ў 1914 г. у сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. Першапачаткова насіла назву першага ўпраўлення Генеральнага штаба («Паліцэйскае кіраванне»). Да 1917 года яго штат складаўся з дзесяці чалавек: камісара крымінальнай паліцыі, обер-канстэбля і васьмі канстэбляў. У іх функцыі ўваходзіла ажыццяўленне сачэння і правядзенне расследаванняў, акрамя таго, яны мелі права на перлюстрацыю.
Па заканчэнні вайны ў 1918 г. упраўленне было зачынена, а задачы забеспячэння дзяржаўнай бяспекі былі ўскладзеныя на аддзел крымінальнай паліцыі Стакгольма. Служачыя кіравання былі падпарадкаваныя паліцэйскаму інтэнданту Эрыку Халгрэну. У гэты час надавалі больш увагі кантролю за замежнікамі якія знаходзіліся ў краіне. Пасля ўтварэння ў 1932 г. так званай дзяржаўнай паліцыі (statspolisen) гэтыя функцыі былі перададзены ёй, і яна сканцэнтравала сваю ўвагу на сачэнні за нацыянал-сацыялістамі і камуністамі.
У 1937 г. у сувязі з надыходзячай Другой сусветнай вайной пачалася праца па стварэнні сакрэтнай службы, якая адпавядала б за забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі Швецыі. Працэс гэты ішоў павольна, і канчаткова служба была сфарміравана толькі летам 1938 г. Працэс гэты развіваўся марудна, і канчаткова служба была сфарміравана толькі ўлетку 1938 г. Аднак на яе фінансаванне не былі выдаткаваныя грашовыя сродкі, і назначаныя у яе кіраўнікі ажыццяўлялі сваю працу паралельна з ажыццяўленнем сваіх паліцэйскіх абавязкаў. Толькі пасля акупацыі Германіяй Даніі і Нарвегіі арганізацыя атрымала фінансавыя рэсурсы і свой штат.
У Дзяржаўнай службе бяспекі (Allmänna Säkerhetstjänsten) працавалі як паліцыянты, так і грамадзянскія служачыя. Штат арганізацыі дасягаў 1 тыс. чалавек. Штат арганізацыі дасягаў 1 тыс. чалавек. Асаблівая ўвага надавалася рэгістрацыі тым хто праяўляў свае сімпатыі да ваюючым бакам, перлюстрацыі пісьмаў і праслухоўвання тэлефонных размоваў.
Пасля заканчэння вайны штат працуючых у службе быў скарочаны з 1060 да 100 чалавек. Арганізацыйна дзейнасць па забеспячэнні бяспекі была ўскладзена на 3-е аддзяленне дзяржаўнай паліцыі.
З пачаткам «халоднай вайны» служба набыла пастаянны характар. Нагляд за яе дзейнасцю ажыццяўляўся рыксдагам.
У 1965 г. было створана самастойнае аддзяленне па забеспячэнню дзяржаўнай бяспекі (аддзел «D»), які падпарадкоўваўся толькі што створанаму галоўнаму паліцэйскаму кіраванню.
Служба дзяржаўнай бяспекі ў сучасным яе выглядзе была арганізаваная 1 кастрычніка 1989 г., калі яна атрымала больш незалежнае становішча і свайго генеральнага дырэктара (generaldirektör), хоць і засталася ў складзе Галоўнага паліцэйскага кіравання.
Спіс генеральных дырэктараў СЭПО
[правіць | правіць зыходнік]- Бёр'есан Матс (1 кастрычніка 1989 г. — 9 студзеня 1994 г.)
- Эрыксан Андэрс (10 студзеня 1994 г. — 27 сакавіка 2000)
- Даніэльсан Ян (28 сакавіка 2000 — 1 траўня 2003)
- Бергстранд Клас (15 красавіка 2004 г. — 21 студзеня 2007)
- Даніэльсан Андэрс (11 чэрвеня 2007 — 2012)
- Турнберг Андэрс (з 2012)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Nationalencyklopedin.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт СЭПО (швед., англ.) Архівавана 19 студзеня 2013.