Эгірын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эгірын
Egiryn, Rosja Kola, Chibiny.jpg
Формула NaFe3+(Si2O6)
Сінгонія Манаклінная
Колер Зялёны, зеленавата-чорны, чырванавата-карычневы, чорны
Колер рысы Жаўтлява-шэрая
Бляск Шкляны
Празрыстасць прасвечваючы, непразрысты
Цвёрдасць 6—6,5
Спайнасць Сярэдняя па {110}
Шчыльнасць 3,5—3,54 г/см³

Эгіры́н, акміт[1] — пародаўтваральны мінерал, сілікат групы монаклінных піраксенаў. Сілікат натрыю і жалеза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Уласцівы ізамарфізм Na+Fe3+ (Mg, Fe2+) з пераходам пры ўтрыманні NaFe [Si2O6] < 70 мол. % у эгірын-аўгіт. Адзначаюцца прымешкі Al2O3 (да 6 %), TiO2 (да 0,25 %), Nb2O5, MnO, BeO, ZrO2, часам V2O3, SrO, Ta2O5, скандыю. Сустракаецца ў выглядзе асобных даўгапрызматычных да тонкаігольчатых крышталяў. Колер зеленавата-чорны. Цвёрдасць 6—6,5, шчыльнасць 3,5—3,54 г/см³.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Эгірын з'яўляецца патэнцыяльнай крыніцай скандыю[1]. Пароды з утрыманнем эгірыну выкарыстоўваюцца ў дэкаратыўных мэтах.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 43. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 43. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]