Эдуард Алберт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдуард Алберт
чэшск.: Eduard Albert
Eduard Albert.jpg
Дата нараджэння: 20 студзеня 1841
Месца нараджэння: Жамберк, Багемія, Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыйская імперыя
Дата смерці: 26 верасня 1900
Месца смерці: Жамберк, Багемія, Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Род дзейнасці: хірург, публіцыст, перакладчык, паэт
Лагатып ВікіСховішча Эдуард Алберт на Вікісховішчы
Мемарыяльная дошка на сцяне дома сям'і Эдуарда Алберта ў Жамберке

Эдуа́рд А́лберт (чэшск.: Eduard Albert; 20 студзеня 1841, Жамберк26 верасня 1900, там жа) — славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдуард Алберт нарадзіўся 20 студзеня 1841 года ў Жамберку (Багемія) у сям'і гадзіншчыка. Яго брат Францішак Алберт стаў вядомым чэшскім пісьменнікам.

Эдуард Алберт вывучаў медыцыну ў Венскім універсітэце, паспяхова скончыў курс у 1867 гаду. У 1873 быў назначаны прафесарам хірургічнай клінікі ў Інсбруку, а ў 1881 прафесарам хірургіі ў Вене. Ён меў уласную клініку, якая прыносіла яму значныя даходы.

Яго галоўныя працы адносяцца да хірургічнай дыягностыкі, да аператыўнай хірургіі і да механікі чалавечых суставаў.

Эдуард Алберт памёр у родным горадзе ў 1900 гаду. Пахаваны ў Вене.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Diagnostika chirurgických nemocí (1876)
  • Učebnice chirurgie a nauky operační (1877)
  • Paměti Žamberské (1889)
  • Památky po Bratřích českých v Žamberce; Časopis muzea Království českého roč. 64 (1890)
  • Památky po Bratřích českých v Kunwaldě; Časopis muzea Království českého roč. 65 (1891)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі