Эрнест Генры Старлінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрнест Генры Старлінг

Эрнест Генры Старлінг (англ.: Ernest Henry Starling; 17 красавіка 1866, Лондан - 2 мая 1927, на параходзе ў порце Кінгстан, Ямайка) — англійскі фізіёлаг.

Выпускнік медыцынскага факультэта Лонданскага ўніверсітэта (1886). У 1899-1923 - прафесар Лонданскага ўніверсітэта. Аўтар прац па лімфаўтварэнні, кровазвароце, фізіялогіі кішачніка, функцыі нырак, сакрэцыі падстраўнікавай залозы. У 1902 сумесна з Уільямам Бейлісам адкрыў секрэцін і ўвёў у навуку паняцце «гармон» (1905). Усталяваў шэраг заканамернасцяў у дзейнасці ізаляванага сэрца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).



Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.