HTTP
| HTTP | |||
| Назва: |
Hypertext Transfer Protocol |
||
|---|---|---|---|
| Узровень (па мадэлі OSI): |
Прыкладны |
||
| Сямейства: | |||
| Створаны ў: |
1992 г. |
||
| Порт/ID: |
80/TCP |
||
| Спецыфікацыя: | |||
| Асноўныя рэалізацыі (кліенты): |
Вэб-браўзеры, напрыклад Mozilla Firefox, Opera, Google Chrome, Internet Explorer і інш. |
||
| Асноўныя рэалізацыі (серверы): | |||
HTTP (англ.: HyperText Transfer Prоtocоl — «пратакол перадачы гіпэртэксту») — пратакол прыкладнога ўзроўню перадачы дадзеных (першапачаткова, у выглядзе гіпертэкставых дакументаў). Асновай HTTP з'яўляецца тэхналогія «кліент-сервер», гэта значыць мяркуецца існаванне спажыўцоў (кліентаў), якія ініцыююць злучэнне і пасылаюць запыт, і пастаўшчыкоў (сервераў), якія чакаюць злучэння для атрымання запыту, здзяйсняюць неабходныя дзеянні і вяртаюць назад паведамленне з вынікам.
HTTP у цяперашні час паўсюдна выкарыстоўваецца ў сусветнай павуціне для атрымання інфармацыі з вэб-сайтаў. У 2006 годзе ў Паўночнай Амерыцы доля HTTP-трафіку перавысіла долю P2P-сетак і склала 46%, з якіх амаль палова — перадача патокавага відэа і гуку[1]. HTTP выкарыстоўваецца таксама ў якасці «транспарту» для іншых пратаколаў прыкладнога ўзроўню, як то SOAP, XML-RPC, WebDAV.
Асноўным аб'ектам маніпуляцыі ў HTTP з'яўляецца рэсурс, на які паказвае URI (англ.: Uniform Resource Identifier) у запыце кліента. Звычайна такімі рэсурсамі з'яўляюцца файлы, якія захоўваюцца на серверы, але імі могуць быць лагічныя аб'екты або нешта абстрактнае. Асаблівасцю пратакола HTTP з'яўляецца магчымасць паказаць у запыце і адказе спосаб прадстаўлення аднаго і таго ж рэсурсу паводле розных параметраў: фармату, кадзіроўкі, мовы і інш., для чаго выкарыстоўваецца HTTP-загаловак. Менавіта дзякуючы магчымасці ўказання спосабу кадавання паведамлення кліент і сервер могуць абменьвацца двайковымі дадзенымі, хоць дадзены пратакол з'яўляецца тэкставым.
Аналагічнымі пратаколамі для HTTP з'яўляюцца FTP і SMTP. Абмен паведамленнямі ідзе па звычайнай схеме «запыт-адказ». Для ідэнтыфікацыі рэсурсаў HTTP выкарыстоўвае глабальныя URI. У адрозненне ад многіх іншых пратаколаў, HTTP не захоўвае свайго стану. Гэта азначае адсутнасць захавання прамежкавага стану паміж парамі «запыт-адказ». Кампаненты, якія выкарыстоўваюць HTTP, могуць самастойна ажыццяўляць захаванне інфармацыі аб стане, звязанай з апошнімі запытамі і адказамі (напрыклад, «кукі» на баку кліента, «сесіі» на боку сервера). Браўзер, які пасылае запыты, можа адсочваць затрымкі адказаў. Сервер можа захоўваць IP-адрасы і загалоўкі запытаў апошніх кліентаў. Аднак сам пратакол не дасведчаны аб папярэдніх запытах і адказах, у ім не прадугледжана ўнутраная падтрымка стану, да яго не прад'яўляюцца такія патрабаванні.
Зноскі
- ↑ Объём HTTP-трафика впервые превысил P2P. Компьюлента
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме HTTP- Спецыфікацыя HTTP/1.1
- Прыклад паслядоўнасці HTTP-абмену
- Прынцыпы функцыянавання HTTP-сервера
| Схемы URI | |
|---|---|
| Афіцыйныя | aaa: • aaas: • acap: • cap: • cid: • crid: • data: • dav: • dict: • dns: • fax: • file: • ftp: • go: • gopher: • h323: • http: • https: • im: • imap: • ldap: • mailto: • mid: • news: • nfs: • nntp: • pop: • pres: • rtsp: • sip: • sips: • snmp: • tel: • telnet: • urn: • wais: • xmpp: |
| Неафіцыйныя | about: • aim: • bolo: • btc: • bzr: • callto: • chrome: • cvs: • daap: • ed2k: • ed2kftp: • feed: • fish: • git: • gizmoproject: • iax2: • irc: • ircs: • lastfm: • ldaps: • magnet: • mms: • msnim: • psyc: • rsync: • secondlife: • skype: • ssh: • svn: • sftp: • smb: • sms: • soldat: • steam: • unreal: • ut2004: • view-source: • vzochat: • webcal: • xfire: • ymsgr: |
| Асноўныя пратаколы TCP/IP па ўзроўнях мадэлі OSI (спіс портаў TCP і UDP) | |
|---|---|
| Фізічны | |
| Канальны |
Ethernet • PPPoE • PPP • L2F • 802.11 Wi-Fi • 802.16 WiMax • Token ring • ARCNET • FDDI • HDLC • SLIP • ATM • DTM • X.25 • Frame relay • SMDS • STP |
| Сеткавы | |
| Транспартны | |
| Сеансавы | |
| Уяўленні | |
| Прыкладны | |
| Іншыя прыкладныя |
OSCAR • CDDB • Multicast FTP • Multisource FTP • BitTorrent • Gnutella • Skype |
| Вэб і вэб-сайты | |
|---|---|
| Глабальна | |
| Лакальна | |
| Віды сайтаў і сэрвісаў |
Віртуальны атлас • Банарная сетка • Блог (платформа) • Відэахостынг • Вікі (спіс рухавічкоў • спіс сайтаў) • Сайт-візітка • Пытанне-адказ • Закладкі • Службы знаёмстваў • Каталог рэсурсаў • Інтэрнэт-магазін • Мікраблог • Тамблелог • Навінавы сайт • Пошукавая сістэма (спіс) • Порнасайт • Сацыяльная сетка • BitTorrent-трэкер • Файлаабменнік • Форум (Сэрвіс • Іміджборд) • Фатахостынг • Чат |
| Стварэнне і абслугоўванне |
|
| Тыпы макетаў, старонак, сайтаў |
|
| Тэхнічнае |
Вэб-сервер (параўнанне) • Браўзер (спіс • параўнанне) • CMF (спіс) • CMS (спіс) • HTTP (адказы • загалоўкі) • SPDY • CGI • HTML • XHTML • CSS • JavaScript • DHTML • DOM • XML • AJAX • JSON • Flash • RSS • Atom • Мікрафармат • favicon.ico • robots.txt • Sitemaps • Карта сайта • .htaccess |
| Маркетынг | |
| Соцыум і культура | |