Эндру Танэнбаўм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эндру Танэнбаўм

Эндру Сцюарт "Эндзі" Танэнбаўм (нар. 1944), прафесар камп'ютарных навук універсітэта Врые (Амстэрдам, Нідэрланды) дзе узначальвае групу распрацоўнікаў камп'ютарных сістэм. Найбольш вядомы як аўтар Minix, свабоднай Unix-падобнай аперацыйнай сістэмы, створанай для навучальных мэтаў, і як аўтар кніг па камп'ютарным навукам і RFID-вірусу. Таксама з'яўляецца галоўным распрацоўнікам пакета «Amsterdam Compiler Kit». Лічыць сваю ролю выкладчыка найважнейшай у сваім жыцці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Стаў бакалаўрам фізічных навук у Масачусецкім Тэхналагічным Інстытуце ў 1965. Атрымаў доктарскае званне па фізіцы ва Універсітэце Берклі ў 1971. Пераехаў жыць у Нідэрланды да сваёй жонкі, але пакінуў для сябе амерыканскае грамадзянства. Выкладае прадметы "Камп'ютарная арганізацыя" і "Аперацыйныя сістэмы". Эндру Танэнбаум выкладае курсы па структуры камп'ютараў і аперацыйных сістэм, таксама атрымаў ступень доктара філасофіі. У 2009 годзе атрымаў грант памерам 2,5 мільёны еўра ад Еўрапейскай даследчай рады на развіццё MINIX