Фізічны ўзровень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сеціўная мадэль OSI
7 Прыкладны ўзровень
6 Прадстаўнічы ўзровень
5 Сеансавы ўзровень
4 Транспартны ўзровень
3 Сеціўны ўзровень
2 Канальны ўзровень
1 Фізічны ўзровень

Фізічны слой (англ.: physical layer) ці Фізічны ўзровень — першы ўзровень сеціўнай мадэлі OSI. Гэта нізні ўзровень мадэлі OSI — фізічнае і электрычнае асяроддзе для перадачы інфармацыі. Звычайна фізічны ўзровень апісвае: перадачы на прыкладах тапалогій, параўноўвае аналагавае і лічбавае кадаване, сінхранізацыю біт, параўноўвае вузкапалосную і шырокапалосную перадачу, шматканальныя сістэму сувязі, паслядоўную (лагічна 5-вольтавую) перадачу інфармацыі.

Калі паглядзець з таго пункту гледжання, што сеціва ўключае ў сябе абсталяванне і праграмы, што кантралююць абсталяванне, то тут фізічны слой будзе належыць менавіта да першай часткі вызначэння.

Гэты узровень, таксама як канальны і сеціўны, з'яўляецца сеціўна незалежным.

Адзінка вымярэння[правіць | правіць зыходнік]

Адзінка вымярэння, ужываная ў гэтым слоі — Біты, то бок фізічны ўзровень ажыццяўляе перадачу струменя бітаў праз адпаведнае фізічнае асяродзе праз адпаведны інтэрфейс.

Тэхнічныя сродкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Rquote

Стандарты[правіць | правіць зыходнік]

Такія сеціўныя стандарты як 100BASE-T альбо 1000BASE-X базуюцца на фізічным слоі.

  • Лік 100 у 100BASE-T значыць 100 Мегабіт (100000000 біт), а 1000 ў 1000BASE-X, адпаведна значыць Гігабіт.
  • Слова «BASE» — гэта скарачэнне ад basement.
  • Абрэвіятура «T» — гэта пазначэнне кабеля вітая пара.

Набор стандартаў IEEE 802.3, якія вызначаюць канальны і фізічны ўзровень ў дротавай сетцы Ethernet, рэалізуюцца ў лакальных сетках (LAN), а ў некаторых выпадках — і ў глабальных (WAN).[1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]