Эўрыдыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эўрыдыка
грэч. Εὐρυδίκη
Эўрыдыка памірае, Луўр
Эўрыдыка памірае, Луўр
дрыяда, жонка Арфея
Міфалогія старажытнагрэчаская
Пол жанчына
Бацька Апалон
Муж Арфей
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эўрыдыка (стар.-грэч.: Εὐρυδίκη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дрыяда, жонка Арфея.

Згодна міфу, Эўрыдыка была каханай жонкай знакамітага музыканта і арганаўта Арфея. Але іх шлюб цягнуўся кароткі час. Па адной версіі, яна басанож ішла разам з іншымі дзяўчынамі па лузе, па другой — уцякала ад закаханага ў яе юнака, але ў выніку была ўкушана змяёю і памерла.

Арфей вырашыў выратаваць жонку і спусціўся ў замагільны свет. Яго прыгожая ігра на арфе і жалобны спеў вымусілі Аіда і Персефону пайсці на саступкі. Яны дазволілі вярнуць Эўрыдыку ў свет жывых. Але пры гэтым паставілі ўмову, што цень Эўрыдыкі будзе ісці за Арфеям, а ён ні воднага разу не азірнецца. Калі шлях са свету мёртвых быў амаль скончаны, Арфей вырашыў пераканацца, ці разам з ім яго жонка. Ён азірнуўся і толькі паспеў пабачыць зманлівы сілуэт. Эўрыдыка знікла. Багі забаранілі Арфею вяртацца за ёю. Ён страціў розум і блукаў па Фракіі, пакуль не быў забіты. Толькі пасля смерці, музыкант быў здольны злучыцца з каханай.

Міф пра Арфея і Эўрыдыку значна паўплываў на еўрапейскае мастацтва і культуру. Імем Эўрыдыкі названа малая планета (75) Эўрыдыка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]