Югыд ва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Восень у Югыд Ва. Прыпалярны Урал.

Югы́д Ва (у перакладзе з комі — «Светлая вада»[1][2]) — нацыянальны парк у рэспубліцы Комі, Расія.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Рака Кожым.

Размешчаны ў раёне Паўночнага і Прыпалярнага Уралу на паўднёвым усходзе Рэспублікі Комі, непадалёк ад раённага цэнтра Вуктыл.

Плошча складае 1 891 701 га (з улікам плошчы акваторыі, якая складае 21 421 га)[3]. Паводле дадзеных на 2006 год з’яўляецца найбуйнейшым нацыянальным паркам Расіі. З’яўляецца часткай аб’екту Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Некранутыя лясы Комі  (англ.)».

Паўночнай мяжой парку з’яўляецца рака Кожым. На поўдні парк мяжуе з Пячора-Ілыцкім запаведнікам.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Від на раку ў ваколіцах гары Манарага, непадалёку ад сяла Саранпауль, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга.

Тэрыторыя нацыянальнага парку знаходзіцца ў зоне ўмерана-халоднага клімату. Клімат кантынентальны з працяглай шматснежнай зімой і кароткім летам, што звязана з уплывам паветраных мас Арктыкі і геаграфічным палажэннем парку.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Больш за палову парк пакрыты тайгой і тундрамі, якія знаходзяцца на ўзвышшах бліжэй да Уралу. Прыкладна 20 км² плошчы парку займаюць альпійскія лугі.

У парку жывуць прыкладна 180 відаў птушак, шмат з якіх з'яўляюцца рэдкімі відамі. У акваторыі парку водзяцца 20 відаў рыб. Існуюць 5 відаў земнаводных і 1 від рэптылій.

Сярод сысуноў у парку пражываюць зайцы-белякі, вавёркі-палятухі, паўночныя алені, гарнастаі, выдры, ваўкі, лісы, мядзведзі, расамахі, пясцы і лясныя куніцы.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Парк знаходзіцца ў даволі моцна ізаляваных мясцінах рэспублікі Комі. У Вуктыльскім раёне, у якім знаходзіцца парк, вельмі слаба развітыя аўтамабільныя камунікацыі і мабільная сувязь, што звязана з вялізнымі прасторамі некранутых таёжных лясоў каля Вуктылу. У выніку гэтага за год парк наведваюць толькі 4000 чалавек, што вельмі мала для прыродных паркаў такога маштабу[4].

У парку можна заняцца катаннем на лодках, рафтынгам, лыжнай хадзьбой і паходамі. Абмежавана дазволенае паляванне (патрэбны дазвол).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]