Юкі (індзейцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юкі
(Ukomno'm)
1858 г.
Агульная колькасць 569 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова юкі
Рэлігія монатэізм, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы вапа

Юкі (саманазва: Ukomno'm) — індзейскі народ у Каліфорніі (ЗША). Агульная колькасць (2010 г.) — 569 чал.

Некаторыя лінгвісты лічаць, што юкі маюць агульнае паходжанне з індзейцамі-вапа, аднак існуюць гіпотэзы пра іх сувязь з алганкінамі. У першай палове XIX ст. яны насялялі частку ўзбярэжжа і землі вакол рэк на поўначы Каліфорніі.

Асноўнымі заняткамі былі рыбалоўства і збіральніцтва. Падзяляліся на 9 розных груп на чале з правадырамі; гэтыя групы не былі шматлікімі, але вялі актыўныя войны з суседзямі.

У 1854 г. амерыканцы перасялілі юкі ў рэзервацыю Раўнд-Тэбл Вэлі. У 1936 г. яна атрымала аўтаномію.

Традыцыйная культура адметна васьмярковай сістэмай ліку, абавязковай ініцыяцыяй падлеткаў, рэлігійным культам нябеснага бога Taikó-mol.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]