Юліус Роберт Маер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Юліус Роберт фон Маер | |
| ням.: Julius Robert von Mayer | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
20 сакавіка 1878 (63 года) |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
Ю́ліус Ро́берт фон Ма́ер (ням.: Julius Robert von Mayer, 25 лістапада 1814, Хайльброн(ням.) бел. — 20 сакавіка 1878) — нямецкі ўрач і прыродазнавец. Адукацыю атрымаў у Цюбінгенскам універсітэце, затым навучаўся у Мюнхене і Вене. Служыў суднавым урачом, адначасова займаючыся навуковымі даследаваннямі.
З 1842 па 1845 гады апублікаваў асноўныя працы, у якіх развіваліся ідэі пра механічны эквівалент цеплыні, даваўся спосаб ягонага вылічэння пры дапамозе атрыманага ім "раўнання Маера", а таксама развіваліся агульныя меркаванні аб законе захавання і пераўтварэння энергіі[1].
У гісторыі тэрмадынамікі Маер застаўся як аўтар асноўных ідэй, закладзеных у аснову першага пачатку тэрмадынамікі.
Гл. таксама[правіць]
Зноскі
- ↑ Хрусталев Б. М. Несенчук А.П. Романюк В. Н. Техническая термодинамика: в 2-х частях. Ч.1 — Мінск: Технопринт, 2004. — С. 69. — 487 с. — ISBN 985-464-547-9.
Крыніцы[правіць]
- Хрусталев Б. М. Несенчук А.П. Романюк В. Н. Техническая термодинамика: в 2-х частях. Ч.1 — Мінск: Технопринт, 2004. — С. 69. — 487 с. — ISBN 985-464-547-9.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юліус Роберт Маер
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-фізіка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |