Перайсці да зместу

Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1947(1947-10-18) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Лаўровая галіна[d] (2012)

IMDb ID 0153872

Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі (нар. 18 кастрычніка 1947, Адэса) — беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст грамадскі дзеяч, палітык. Член Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.

У кінематографе

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут. Пасля размеркавання ў Мінск супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — рэжысёр. У 1981-м скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі[1].

Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў» (1989), «Усё добра» (1991), «Рускае шчасце» (1992), «Аазіс» (1996), «Час Чжоў Энлая» (1998), «Богі сярпа і молата» (2000), «Дажыць да кахання» (2002), «Каўказскія нявольнікі» (2002), «У пошуках ідышу» (у сааўтарстве з А. Гарадніцкім і інш., 2008).

Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (54 мін., 1996)[2], знятая ў жанры палітычнага памфлету. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін, у якасці прадзюсара выступіў Пётр Марцаў. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому.

Розгалас мела і стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам палатачнага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

У грамадскай дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Стаяў ля вытокаў Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры ў 1988 г.[3], увайшоў у праўленне гэтай грамадскай арганізацыі[4], аднак неўзабаве пакінуў яго з-за нязгоды з метадамі кіраўніцтва[5]. У канцы 1990-х гадоў уваходзіў у Савет дырэктароў Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў[6].

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адзначае, што з’яўляецца паслядоўным апанентам рэжыму Лукашэнкі. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года быў членам штаба Сямёна Домаша. Удзельнічаў у парламенцкіх выбарах 2016 года па Свіслацкай выбарчай акрузе № 94. На гэтых выбарах Юрыю Хашчавацкаму налічылі 0,4 % галасоў выбаршчыкаў. У акрузе балатавалася 7 кандыдатаў, а перамогу атрымаў кандыдат ад прэзідэнцкай «вертыкалі» Валерый Варанецкі з 40,7 % галасоў.

  • 1985 — Гэтае ціхае жыццё ў Глыбокім (дакументальны)
  • 1986 — Вяртанне ў Хатынь (фільм-спектакль)
  • 1986 — Паглядзі на свой дом (дакументальны)
  • 1987 — Упарты чалавек (дакументальны)
  • 1987 — Тут быў Крылоў (дакументальны)
  • 1987 — Прызыўнікі (мастацкі, тэлевізійны)[7][8]
  • 1988 — Вандроўцы (дакументальны)
  • 1988 — Майстры і чаляднікі (дакументальны)
  • 1988 — Формула паскарэння (дакументальны)
  • 1989 — Сустрэчны пазоў (дакументальны)
  • 1989 — У неба на коле (дакументальны)
  • 1989 — Хто сёння адсутнічае
  • 1990 — Прамежкавы чалавек
  • 1990 — Магістраль (дакументальны)
  • 1991 — Аранжавыя жылеты (дакументальны)
  • 1991 — Усё харашо (дакументальны)
  • 1992 — Рускае шчасце (дакументальны)
  • 1993 — Жарсці аб Марыянне (дакументальны)
  • 1994 — Хлеб Ізраіля (дакументальны)
  • 1996 — Аазіс (дакументальны)
  • 1996 — Звычайны прэзідэнт (дакументальны)
  • 1997 — Рэха маўчання (дакументальны)
  • 1998 — Час Чжоў Эньлая (дакументальны)
  • 2000 — Богі Сярпа і Молата (дакументальны)
  • 2002 — Дажыць да кахання (дакументальны)
  • 2002 — Каўказскія нявольнікі (дакументальны)
  • 2003 — Святы доктар
  • 2003 — Сонечны клоўн (дакументальны)
  • 2007 — Плошча (дакументальны)
  • 2007 — Уперад, у мінулае
  • 2008 — У пошуках ідышу (дакументальны, супольна з Аляксандрам Гарадніцкім)
  • 2010 — Лабатамія
  • 2011 — Звычайныя выбары (дакументальны)

Кінаўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • За фільм «Гэтае ціхае жыццё ў Глыбокім»:
    • Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у Кіеве (1985)
  • За фільм «Тут быў Крылоў»:
    • Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у Мінску (1987)
  • За фільм «Прызыўнікі»:
    • Гран-пры фестываля беларускага кіно (Мінск, 1987)
  • За фільм «Сустрэчны пазоў»:
  • За фільм «Рускае шчасце»:
  • За фильм «Аазіс»:
    • Прыз жюры міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў (Фрайбург, 1996)
  • За фільм «Звычайны прэзідэнт»:
  • За фільм «Каўказскія нявольнікі»:
    • Гран-пры Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў — міжнародны кінафестываль дакументальных фільмаў у Жэневе (2004)
    • Залатая ўзнагарода міжнароднага кінафестывалю ў Бялградзе (2004)

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9].