Юрый Уладзіміравіч Цыгалка
Поўнае імя | Юрый Уладзіміравіч Цыгалка | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 мая 1983 (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый Цыгалка (нар. 27 мая 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага «Дынама», гуляў спачатку за гэты клуб, потым гуляў у брэсцкім «Дынама», Казахстане і Румыніі.
З 2010 года быў асноўным брамнікам салігорскага «Шахцёра», з якім чатыры разы запар выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату. У сезоне 2013 доўгі час дапамагаў «Шахцёру» трымаць лідарства, выдаўшы «сухую» серыю з 918 хвілін[1]. У жніўні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канец сезона.
У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[2] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[3].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Быў іграком моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года. У 2002—2003 гадах гуляў таксама за нацыянальную зборную.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У Юрыя быў брат-блізнюк Максім (1983—2020), таксама футбаліст, які рана завяршыў кар’еру з-за траўмы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2001, 2005, 2010, 2011, 2012
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2003, 2007
- У спісе 22 налйпешым ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2012
- Уваходзіць у Клуб «сухіх» варатароў
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2000 | Д3 | Дынама-2 | 6 | −9 | |
2000 | Д2 | Дынама-Юні | 10 | −13 | |
2001 (1) | Д2 | Дынама-Юні | 6 | −5 | |
2001 (2) | Д1 | Дынама (Мінск) | 8 | −6 | |
2002 | Д1 | Дынама (Мінск) | 18 | −15 | |
2003 | Д1 | Дынама (Мінск) | 21 | −19 | |
2004 (1) | Д1 | Дынама (Мінск) | 10 | −4 | |
2004 (2) | Д2 | Дынама-Юні | 8 | −15 | |
2005 (1) | Д1 | Усход | 8 | −2 | |
2005 (2) | Д1 | Дынама (Мінск) | 4 | −2 | |
2006 | Д1 | Дынама (Брэст) | 19 | −25 | |
2007 (1) | Д1 | Дынама (Брэст) | 8 | −10 | |
2009 (2) | Д1 | Усход | 10 | −23 | |
2010 | Д1 | Шахцёр | 24 | −16 | |
2011 | Д1 | Шахцёр | 28 | −21 | |
2012 | Д1 | Шахцёр | 28 | −21 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 20 | −10 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ "Сухая" серия Юрия Цыгалко прервалась на отметке в 918 минут (руск.). football.by (29 чэрвеня 2013). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Цыгалко и Курскис покинули «Шахтер» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Юрий Цыгалко завершил карьеру (руск.). by.tribuna.com.
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
- Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Усход Аскемен
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Рымніку-Вылча
- Ігракі ФК Пандурый
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск