Юхан Петэр Юхансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юхан Петэр Юхансан
шведск.: Johan Petter Johansson
Дата нараджэння 12 снежня 1853(1853-12-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1943(1943-08-25)[1][2] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Hannes Brynge[d]
Род дзейнасці бізнесмен, вынаходнік, прамысловец, механік
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́хан Пе́тэр Ю́хансан (шведск.: Johan Petter Johansson; 12 снежня 1853, лен Вестра-Гёталанд — 25 жніўня 1943, Энчэпінг) — шведскі вынаходнік, прамысловец. У 1892 мадыфікаваў развадны ключ, дадаўшы ў канструкцыю чарвяк, пасля чаго такі ключ доўгі час называўся «шведскім». Атрымаў больш за 100 патэнтаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся недалёка ад горада Воргарда на захадзе Швецыі, быў старэйшым з 6 дзяцей у сялянскай сям’і. Пачаў працаваць памочнікам аператара паравога рухавіка тарфяной фабрыкі. Пакінуў Воргарду ў 1873 годзе ва ўзросце 19 гадоў, стаў чорнарабочым у Мутале, у 1874 годзе паступіў на вайсковую службу, затым пераехаў у Эскільстуну, дзе працаваў на заводзе Мунктэла. У 1878 годзе пераехаў у Вестэрос, дзе спачатку працаваў у механічнай майстэрні, а затым кавалём на ферме ў прыгарадзе.

Тым часам Юхансан прыняў рашэнне з’ехаць у ЗША, але, атрымаўшы добрую прапанову ад свайго былога працадаўцы з завода Мунктэла, змяніў сваё рашэнне.

Вырашыўшы пачаць сваю ўласную справу, пераехаў у Энчэпінг, дзе заснаваў Механічную майстэрню Энчэпінга (Enköpings Mekaniska Verkstad), якая мела поспех. Працуючы ў майстэрні, Юхансан вынайшаў развадны і трубны ключы. У 1890 годзе кампанія «B. A. Hjort & Company» пагадзілася распаўсюджваць інструменты Юхансана пад маркай «Bahco». Продажы інструментаў ішлі паспяхова, кампанія існуе дагэтуль і вырабіла ўжо звыш 100 мільёнаў ключоў.

У 1916 годзе Юхансан перадаў сваё прадпрыемства сыну і фірме «B. A. Hjort & Company», пачаў займацца вопытамі з электрычнымі механізмамі, у 1919 годзе заснаваў новае прадпрыемства «Triplex», якое вырабляе электрычныя маятнікі і іншыя прылады.

Юхансан памёр ва ўзросце 89 гадоў.

Зноскі

  1. а б в г Johan Petter Johansson — 1917.
  2. а б в г 18531212 Johansson, Johan Petter // Sveriges dödbok Праверана 9 снежня 2018.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]