Юха Сіпіля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юха Сіпіля
Juha Sipilä
Сцяг Прэм’ер-міністр Фінляндыі
29 мая 2015 — 6 чэрвеня 2019
Папярэднік Александэр Стуб
Пераемнік Анты Рынэ
Сцяг 60-ы Старшыня Эдускунты Фінляндыі
28 красавіка 2015[1] — 28 мая 2015
Папярэднік Эра Хейнялуама
Пераемнік Марыя Лохела
Лідар партыі Фінляндскі цэнтр
з 9 чэрвеня 2012 года
Папярэднік Мары Ківініемі

Нараджэнне 25 красавіка 1961(1961-04-25) (63 гады)
Імя пры нараджэнні фінск.: Juha Petri Sipilä
Грамадзянства Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Веравызнанне лестадыянства[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень магістр інжынерных навук[d] (1986)
Дзейнасць палітык, бізнесмен, інжынер
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Cross of Merit of the War Invalides Medal for Military Merits
Сайт juhasi.fi (фін.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́ха Пе́тры Сі́піля (фінск.: Juha Petri Sipilä; нар. 25 красавіка 1961, Ветэлі, Фінляндыя) — фінскі палітык, старшыня партыі Фінляндскі цэнтр, бізнесмен; прэм’ер-міністр Фінляндыі (2015—2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 красавіка 1961 года ў Ветэлі ў Фінляндыі. З 1980 па 1986 годзе навучаўся ва Універсітэце Оўлу, дзе атрымаў дыплом інжынера.

У 1998 годзе пачаў свой уласны бізнэс у Fortel Invest Oy, але пазней прадаў яго.

У 2011 годзе па выбарчай акрузе Оўлу быў абраны ў Парламент Фінляндыі (атрымаў 5543 галасы).

У красавіку 2012 года заявіў аб сваім намеры балатавацца на пасаду старшыні партыі Фінляндскі цэнтр на з’ездзе ў Раваніемі. На партыйным форуме, які прайшоў з 8 па 9 чэрвеня 2012 год, атрымаў у другім туры галасавання 1251 голас і, апярэдзіўшы Туома Пуумала (які набраў 872 галасы), быў абраны новым лідарам партыі. Яго партыя перамагла на парламенцкіх выбарах 2015 года.

Зноскі