Рафаэль Эрых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рафаэль Эрых
Rafael Waldemar Erich
Сцяг6-ы Прэм’ер-міністр Фінляндыі
15 сакавіка 1920 — 9 красавіка 1921
Папярэднік Юха Венала
Пераемнік Юха Венала

Нараджэнне 10 чэрвеня 1879(1879-06-10)
Смерць 19 лютага 1946(1946-02-19) (66 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, выкладчык універсітэта, суддзя, пісьменнік-дакументаліст, дыпламат
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1] і дыпламатыя[1]
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рафаэль Эрых (фінск.: Rafael Waldemar Erich, 10 чэрвеня 1879 — 19 лютага 1946) — палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай кааліцыйнай партыі, прафесар і дыпламат.

Нарадзіўся ў Турку ў сям’і рэктара акадэміі, скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт і з 1910 па 1928 выкладаў у ім у якасці прафесара міжнароднага права. У 1919 годзе быў абраны дэпутатам парламента Фінляндыі ад Нацыянальнай кааліцыйнай партыі, і быў членам Эдускунты да 1924 года. З 15 сакавіка 1920 па 9 красавіка 1921 г. узначальваў кааліцыйны ўрад Фінляндыі.

Найважнейшым дасягненнем кабінета Эрыха лічыцца заключэнне мірнага дагавора з РСФСР, Тартускі мірны дагавор быў падпісаны 14 кастрычніка 1920 г. і канчаткова ўсталёўваў незалежнасць Фінляндыі. Пасля адстаўкі з пасады прэм’ер-міністра Эрых служыў па лініі міністэрства замежных спраў, быў прызначаны паслом Фінляндыі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком у Лізе Нацый, паслом у Швецыі (1928) і паслом у Італіі (1936). У 1938—1939 працаваў у Міжнародным Судзе ў Гаазе.

Ганаровы доктар універсітэта Упсалы (1932).

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 29 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]