Яблычны Спас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яблычны Спас
Яблычны Спас
«Спасы». Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі
Тып народны
інакш Спас, Другі Спас, Вялікі Спас, Сярэдні Спас, Іспас
Значэнне першая сустрэча восені
Адзначаецца ўсходнімі славянамі
Дата (19) жніўня
Святкаванне асвячэнне яблыкаў
Традыцыі частуюць яблыкамі блізкіх і немаёмных, пякуць пірагі з яблыкамі

Яблычны Спас (Спас, Другі Спас, Вялікі Спас, Сярэдні Спас, Іспас) — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Адзначаецца 6 (19) жніўня. У хрысціянскай традыцыі Яблычны Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга. У народным календары адзначаюцца таксама Першы, «мядовы» Спас, або Макавей(14) жніўня, і Трэці, Малы, «хлебны», «арэхавы» Спас 16 (29) жніўня.

Асвячэнне яблыкаў[правіць | правіць зыходнік]

У гэты дзень у храмах асвячалі яблыкі і іншыя плады, пасля чаго дазвалялася іх ужываць: «Добра яблычка к Іспасу». Асвечаныя яблыкі пакідалі на магілах блізкіх людзей. Да Яблычнага Спаса яблыкі (а таксама грушы, агрэст, струкавую гародніну) есці забаранялася, асабліва жанчынам, у якіх папярэдне паміралі дзеці. Згодна з народным павер'ем, у гэты дзень Бог (ці Божая Маці) раздае на нябёсах усім памерлым дзеткам па яблычку, а таму дзіцяці, чыя маці каштавала іх раней дазволенага тэрміну, пачастунку не дастанецца. Страшылі таксама бацькоў, якія дачасна елі яблыкі, што ў іх паўміраюць дзеці.

Першая сустрэча восені[правіць | правіць зыходнік]

У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая; калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы, а прыказкі нагадвалі: «Спас — лета шась!», «Спас — бяры рукавіцы ў запас».

Да ўсходу сонца праводзілі абрад выгнання клапоў. «Прыйшоў Спас, штоб не было клапоў у вас!». Паколькі на тую пару з'яўляецца шмат аваднёў, таму ў Лельчыцкім раёне кажуць: «Прыйшоў Спас, то пабярэ чорт і нас».

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўн. — 2-ое выд., дап. — Мн.: Беларусь, 2006. — 599 с. — С. 464—466.