Пакровы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
У гэтага тэрміна існуе і іншае значэнне, гл. Пакроў Прасвятой Багародзіцы
Пакровы
Пакровы
Ф. В. Сычкоў. За працай. Сяброўкі. 1935
Тып народна-хрысціянскі
інакш Пакравы, Пакрова, Трэцяя Прачыстая
таксама Пакроў Прасвятой Багародзіцы (хрысц.)
Значэнне зіма закрывае лета
Адзначаецца ўсходнімі славянамі
Дата (14) кастрычніка
Традыцыі пачатак вясельнага сезона, вячэрнія пасядзелкі

Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў.

Славянскія звычаі[правіць | правіць зыходнік]

На Віцебшчыне існаваў звычай пячы на свята пірог і абыходзіць з ім усе гаспадарчыя будыніны, прыкладаючы да кожнае страхі, каб буры, што пачынаюцца ад Пакрова, не разбуралі стрэхі. Прыгадаем, што абыходзілі з хлебам палеткі вясною і менавіта на Юр'я, калі зямля «адмыкаецца» ад сіл, якія скавалі яе. Юр'е і Пакроў яднаюцца між сабою тым, што з першым звязаны выган жывёлы пасля зімы, а з другім — пачатак зімавання скаціны ў хляве («Пакрова — зарыкала ў хляве карова»). На Пакроў трэба было закласці ў яслі корму, нават калі жывёла была сытая: «На Пакровы дай сена карове». Дзякуючы фанетычнай сугучнасці свята Пакрова сабрала шмат прыкмет і парадаў, звязаных з каровамі: «Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка» (г.зн. запускаецца) або — у дачыненні да нерухавага гаспадара: «Хто сее на Пакрове — не будзе мець чаго даць карове».

Пакроў лічыўся надзейным паказчыкам прагнозаў надвор'я на даволі аддаленыя дні і нават на цэлыя поры года: «Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу»; «Якое надвор'е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны»; «Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі»; «Калі ад Пакроў да свята Усіх Святых (1.11) краты зямлю точаць, то зіма будзе снежна і марозліва». Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку ён быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць галоўным чынам і ў бліжэйшую зіму. Зыходзячы з таго пераканання, што поўдзень заўсёды нясе цяпло, а поўнач — холад, сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвае суровую зіму, а паўднёвы — мяккую, гнілую. Калі ж з раніцы задзьме ўсходні вецер — зіма будзе маласнежная, заходні — наадварот, вельмі снежная. Прагноз на свае поспехі ці няўдачы рабілі некалі ў Барысаўскім павеце пчаляры: дажджлівы дзень Пакрова — прыкмета таго, што на наступны год пчолы збяруць багата мёду. У гэту вясельную пару хлопцы па вёсках выглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні Пакрова варажылі на замужжа. На Брэстчыне набіралі ў хвартух апалае лісце і пасля вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці. У іншых мясцінах пяклі салёныя блінцы і перад сном з'ядалі, задумваючы, каб сасніўся і напаіў той, хто наканаваны лёсам. Як сцвярджала прыказка: «Ад Пакрова ўжо дзеўка гатова». З марамі пра замужжа дзяўчаты прасілі святы Пакроў пакрыць іх галаву вянком (чапцом): «Пакравы прыйдуць — дзеўцы галаву накрыюць». Калі ж вяселле на гэты раз абмінала хату, то «Праходзіць Пакрова — раве дзеўка, бы карова».[1]

Вытокі народнай трактоўцы Пакрова — у старажытным славянскім земляробчым свяце якое прыпадала на гэты дзень (1.10 па ст.ст.), які лічыўся пераломным момантам у жыцці прыроды. Да яго звычайна завяршаліся ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Пасля Пакрова ў сялянскім жыцці пачынаўся новы цыкл работ — нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманне і г.д. («На пакровы дай сена карове», «Прыйшлі пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы»). Пасля Пакрова пачыналася пара вяселляў. У гэты дзень, у залежнасці ад прыродных умоў, жывёле скармлівалі пажынальны сноп. Лічылася, што яна падрыхтавана да зімы. З Пакрову пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), якія працягваліся да Вялікадня.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі

  1. Васілевіч Ул. …

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]